ста́ністы, -ая, -ае.

Стройны, прапарцыянальнага, прыгожага целаскладу.

Станістая дзяўчына.

|| наз. ста́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ністы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́ністы ста́ністая ста́ністае ста́ністыя
Р. ста́ністага ста́ністай
ста́ністае
ста́ністага ста́ністых
Д. ста́ністаму ста́ністай ста́ністаму ста́ністым
В. ста́ністы (неадуш.)
ста́ністага (адуш.)
ста́ністую ста́ністае ста́ністыя (неадуш.)
ста́ністых (адуш.)
Т. ста́ністым ста́ністай
ста́ністаю
ста́ністым ста́ністымі
М. ста́ністым ста́ністай ста́ністым ста́ністых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ста́ністы ста́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ністы, ‑ая, ‑ае.

Стройны, прапарцыянальна і прыгожа складзены. [Яніна] мела лагодныя, мілыя рысы твару, і хоць была ростам невысокая, але станістая, відная, уся такая прывабная — на яе неаднойчы з замілаванасцю заглядаліся тыя, хто ссумаваўся па дзявочай пяшчоце. Кірэенка. На тэрасу падымаецца гнуткі і станісты стары ў мундзіры палкоўніка. Караткевіч. [Ксеня] — прыгожая і станістая, у самым росквіце гадоў кабета. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́тный ста́тны, ста́ністы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

portly

[ˈpɔrtli]

adj.

1) то́ўсты, таўсты́, мажны́, дзябёлы

2) ста́ністы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Малайчы́на, мълаччы́на ’маладзец’ (ТСБМ, Нас., Шат.; міёр., Нар. словатв.), малайцава́ты ’ўдалы, спрытны’ (паст., Сл. ПЗБ). Відавочна, з рус. мовы; параўн. рус. уладз., смал. молодчи́на ’хлопец, які дасягнуў паўналецця’, ’станісты, моцны юнак’. Аб мене ‑дч‑ > ‑йч‑, ‑чч‑ гл. Карскі, 1, 351–352.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

postawny

статны, станісты; самавіты;

człowiek postawny — статны чалавек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ви́дный

1. (видимый) ба́чны, (заметный) прыме́тны, разг. прыкме́тны;

2. (значительный) зна́чны; (важный) ва́жны; (выдающийся) выда́тны;

3. (статный) ста́тны, ста́ністы; (осанистый) самаві́ты; пава́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

słuszny

słuszn|y

1. слушны;

2. адпаведны, належны;

~ego wzrostu — рослы, статны, станісты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)