Дзейнічала на Беларусі ў 1894—1914 у Альбярціне. Належала акц. т-ву «Заходняруская фабрыка механічнай апрацоўкі дрэва». Вырабляла дошкі, брусы, рэйкі, дзвярныя і аконныя рамы. У 1913 працавалі 85 чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сталя́рня, -і, мн. -і, -рань, ж.
Сталярная майстэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
майстэ́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.
1. Вытворчае памяшканне.
Сталярная м.
М. мастака.
2. Аддзел цэха ці завода.
Інструментальная м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сталя́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сталяра, звязаны з рамяством сталяра. Сталярныя вырабы. Сталярная справа.// Прызначаны для працы сталяра. Сталярная майстэрня. □ Ладымер моўчкі, як і заўсёды, пройдзе ў сваё месца за сталярным варштатам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сталя́рня, ‑і, ж.
Разм.Сталярная майстэрпя. Індустрыяй на сяле .. [Рудакоўскі] на поўным сур’ёзе лічыў кузні, сталярні, рымарні, а тых, хто ў іх працуе, вясковым пралетарыятам.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБРУ́ЙСКАЯ МЭ́БЛЕВАЯ ФА́БРЫКА,
«Бабруйскмэбля». Створана ў г. Бабруйск у 1922 як сталярная майстэрня. У 1926 рэарганізавана ў мэблевую ф-ку імя С.М.Халтурына. У Вял.Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1973 пабудаваны новы мэблевы цэх. У 1971—90 у ВА «Бабруйскдрэў». З 1992 нар. аб’яднанне «Бабруйскмэбля». Асн. прадукцыя (1995): мяккая мэбля, гасціныя і спальныя гарнітуры, мэбля для прыхожых і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЯРЦІ́Н,
былая сядзіба, потым фабрычны пасёлак у Слонімскім р-не, з 19.1.1965 у межах г. Слонім. Узнік у 1-й пал. 19 ст. як сядзіба маршалка слонімскага В.Пуслоўскага, куды ўваходзілі палац з гасп. будынкамі і пейзажны парк (гл.Слонімская сядзіба «Альбярцін»). Калі ў 19 ст. побач з сядзібай узніклі прамысл. прадпрыемствы (Альбярцінская дывановая мануфактура, Альбярцінская лесапільна-сталярная фабрыка, Альбярцінская суконная фабрыка, Альбярцінская шоўкакруцільная фабрыка, Альбярцінскі чыгуналіцейны завод, Альбярцінскі электралямпавы завод і інш.), ператварыўся ў фабрычны пасёлак. У 1897 — 518 ж. У 1927 тут заснавана кардонная ф-ка «Альбярцін», з 1990 — нар. прадпрыемства «Альбярцін».