кабе́та, -ы, ДМ -бе́це, мн. -ы, -бе́т, ж. (разм.).

Сталая замужняя жанчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́лы ста́лая ста́лае ста́лыя
Р. ста́лага ста́лай
ста́лае
ста́лага ста́лых
Д. ста́ламу ста́лай ста́ламу ста́лым
В. ста́лы (неадуш.)
ста́лага (адуш.)
ста́лую ста́лае ста́лыя (неадуш.)
ста́лых (адуш.)
Т. ста́лым ста́лай
ста́лаю
ста́лым ста́лымі
М. ста́лым ста́лай ста́лым ста́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кабе́та ’сталая жанчына, звычайна замужняя’ (БРС, ТСБМ). У гаворках вядома на значнай тэрыторыі: ’маладзіца, сталая жанчына, замужняя жанчына і г. д.’ (Касп.; КЭС, лаг.; слуц., КЭС; Мядзв., Нас., Шат., Яруш.). Запазычанне з польск. мовы, гл. Слаўскі, 2, 301. У польск. мове слова вядома па тэкстах з XVI ст., аднак выключна з пейаратыўным значэннем. Што датычыць этымалогіі, то прымальнай версіі пакуль што няма. Падрабязны агляд версій пра магчымае запазычанне ў польск. мову і спробы вытлумачыць яго мясцовае паходжанне гл. у Слаўскага, 2, 300–303.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кабе́та, ‑ы, ДМ ‑беце, ж.

Разм. Сталая жанчына, звычайна замужняя. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Крапіва. Ля хат вясёлыя гамоняць людзі, Кабеты ў садзе кормяць немаўлят. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зре́лый

1. спе́лы;

2. перен. (о возрасте) ста́лы;

3. перен. ста́лы;

зре́лая мысль ста́лая ду́мка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да плуг.

2. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі і пад. А тут раптам такая неспадзяваная ўдача: адганяць бульбу! Самая што ні на ёсць сталая работа — з плужком-абганянкай, з жывым канём, з пугай... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕРО́ЛЬД (ням. Herold ад позналац. Heraldus),

службовая асоба пры манаршых і буйных феадальных дварах Зах. Еўропы. У раннім сярэдневякоўі выконваў функцыі парламенцёра. З 12 ст. герольды кіравалі правядзеннем рыцарскіх турніраў, у час якіх абвяшчалі ўдзельнікаў з апісаннем іх гербаў і радаводаў. З 14 ст. пасада герольда сталая, іх абавязкам было складанне гербоўнікаў, радаводаў, гербаў для асоб, якім падаравана шляхецтва, кіраванне і ўдзел у ганаровых цырымоніях. Падзяляліся на рангі, найвышэйшы — «гербавы кароль». Пасада герольда існуе ў некат. сучасных краінах. У Расіі функцыі герольда ў 1722—1917 выконваў герольдмайстар, для ўдзелу ва ўрачыстых цырымоніях у 19 — пач. 20 ст. прызначаліся спец. герольды.

т. 5, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zatrudnienie

н.

1. праца; занятак;

stałe zatrudnienie — сталая праца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

permanent

[ˈpɜ:rmənənt]

1.

adj.

ста́лы, разьлі́чаны на до́ўгі час

a permanent filling in a tooth — ста́лая плёмба ў зу́бе

a permanent job — ста́лая пра́ца

2.

n., informal

заві́ўка-пэрманэ́нт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БЕЛАРУ́СКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ РА́ДА (БАНР),

першая сталая бел. арг-цыя ў ЗША. Засн. 7.9.1941 у Чыкага. Заснавальнікі — Я.​Тарасевіч, Я.​Чарапук, П.​Чопка, М.​Аблажэй, І.​Лобач, Я.​Варонка, Я.​Рэшаць. Да кастр. 1941 наз. Бел. к-т дапамогі ахвярам вайны. Стаяла за аднаўленне дзяржаўнасці БНР і непадзельнасць бел. зямель. У 2-ю сусв. вайну праз амер. арг-цыі наладжвала дапамогу народу Беларусі, у пасляваен. гады падтрымлівала бел. імігрантаў. Прадстаўнікі БАНР удзельнічалі ў Агульнаамер. слав. кангрэсах (1942, 1944, 1946, 1948). Вядзе культ.-асв., выдавецкую і прапагандысцкую дзейнасць. Выдавала «Весткі БАНР» і «Беларускія весткі». На сучасным этапе БАНР звязана пераважна з дзейнасцю бел. правасл. царквы св. Юр’я.

А.​С.​Ляднёва.

т. 2, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)