сталагмі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сталагмі́т сталагмі́ты
Р. сталагмі́та сталагмі́таў
Д. сталагмі́ту сталагмі́там
В. сталагмі́т сталагмі́ты
Т. сталагмі́там сталагмі́тамі
М. сталагмі́це сталагмі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сталагмі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Вапняковае ўтварэнне на дне пячор, якое ўзнікае пры падзенні зверху капель вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам, і мае выгляд стаячага ледзяша.

|| прым. сталагмі́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталагмі́т м., геол. сталагми́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сталагмі́т, ‑а, М ‑міце, м.

Вапняковае ўтварэнне на дне пячор, якое ўзнікае пры падзенні капель вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам.

[Ад грэч. stalagma — капля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталагмі́т м. мін. Stalagmt m -(e)s, -e і -en, -en, uftropfstein m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

stalagmite [ˈstæləgmaɪt] n. сталагмі́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сталагми́т геол. сталагмі́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́пельнік, ‑а, м.

Мінеральны нацёк у пячорах; сталактыт, сталагміт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stalagmit, ~u

м. сталагміт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БА́ЗУА (Basua),

пячора ў Лігурыі (вобласць у Паўн. Італіі), дзе знойдзены сляды дзейнасці паляўнічых эпохі мусцье. У 1950 адкрыта паўн. галерэя пячоры даўж. 400 м, якая завяршалася залай. Дзякуючы яе выключнай захаванасці (уваход перагароджвала сталагмітавая пробка) выяўлены 25 адбіткаў ног неандэртальцаў, фігурны сталагміт, які завяршаўся галавой забітага пячорнага мядзведзя і служыў мішэнню для сімвалічнага рытуальнага палявання — кідання злепленых з гліны «шароў».

т. 2, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)