ста́ж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ста́ж
Р. ста́жу
Д. ста́жу
В. ста́ж
Т. ста́жам
М. ста́жы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стаж, -у, м.

1. Працягласць дзейнасці ў якой-н. галіне.

Працоўны с.

2. Тэрмін, на працягу якога чалавек працуе для набыцця практычнага вопыту па сваёй спецыяльнасці.

Праходзіць выпрабавальны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стаж (род. ста́жу) м. стаж;

працо́ўны с. — трудово́й стаж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаж стаж, род. ста́жу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стаж, ‑у, м.

1. Тэрмін, на працягу якога чалавек працуе або набывае спецыялізацыю. Працоўны стаж. Вытворчы стаж. □ І вось што цікава, і гэта трэба адзначыць, хлопцы, — гаварыў Міхась Лабада, настаўнік з пяцігадовым стажам, — сярод нашых мікуцічан ніводнага злодзея. Колас. // Тэрмін знаходжання ў якой‑н. грамадскай арганізацыі. Прафсаюзны стаж. Партыйны стаж.

2. Набыццё практычнага вопыту асобай, якая толькі што пачала працаваць; вытворчая практыка навучэнцаў. Праходзіць выпрабавальны стаж.

•••

Кандыдацкі стаж — выпрабавальны тэрмін пры ўступленні ў члены Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

[Фр. stage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаж м Denstalter n -s; Berfsjahre pl;

працо́ўны стаж die Duer der Berfstätigkeit;

парты́йны стаж die Duer der Partimitgliedschaft;

выпрабава́льны стаж Prbezeit f -; Prüfzeit f; мн стажы гл стажыроўка

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стаж

(фр. stage)

тэрмін, на працягу якога чалавек працуе або набывае спецыялізацыю (напр. працоўны с., выпрабавальны с.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

працоўны стаж

т. 13, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГУ́ЛЬНЫ ПРАЦО́ЎНЫ СТАЖ,

гл. ў арт. Працоўны стаж.

т. 1, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кандида́тский кандыда́цкі;

кандида́тский стаж кандыда́цкі стаж;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)