ста́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́дны ста́дная ста́днае ста́дныя
Р. ста́днага ста́днай
ста́днае
ста́днага ста́дных
Д. ста́днаму ста́днай ста́днаму ста́дным
В. ста́дны (неадуш.)
ста́днага (адуш.)
ста́дную ста́днае ста́дныя (неадуш.)
ста́дных (адуш.)
Т. ста́дным ста́днай
ста́днаю
ста́дным ста́днымі
М. ста́дным ста́днай ста́дным ста́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ста́дны, -ая, -ае.

1. Які жыве гуртам, уласцівы гурту.

С. характар жыцця першабытных людзей.

С. інстынкт.

2. перан. Заснаваны на несвядомым падпарадкаванні гурту, большасці.

Стаднае пачуццё.

|| наз. ста́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́дны в разн. знач. ста́дный;

с. інсты́нкт — ста́дный инсти́нкт;

~ныя жывёлы — ста́дные живо́тные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які жыве гуртам, чарадою. Стадны характар жыцця першабытнага чалавека. // Уласцівы гурту. Стадны інстынкт.

2. перан. Які вызначаны несвядомым падпарадкаваннем паводзінам гурту. І ўсіх, як мне здавалася, распірала большае ці меншае пачуццё стаднай узбуджанасці з прычыны такой перамены ў агульным жыцці горада. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́дный ста́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

herd instinct

ста́дны інстынкт, ста́днае пачуцьцё

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gregarious [grɪˈgeəriəs] adj.

1. кампане́йскі, тавары́скі

2. ста́дны;

These animals are gregarious. Гэтыя жывёлы жывуць у статку/гуртам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

herd1 [hɜ:d] n.

1. ста́так; табу́н; ста́дны інсты́нкт, ста́днае пачуццё

2. нато́ўп;

the common herd нато́ўп; абыва́целі, мяшча́не

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gregarious

[grɪˈgeriəs]

adj.

1) які́ жыве́ гу́ртам, грамадо́ю

2) тава́рыскі, грама́дзкі

3) ста́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АНТЫЛО́ПЫ,

групы жывёл атр. парнакапытных сям. пустарогіх за выключэннем быкоў, буйвалаў, казлоў і бараноў. Пашыраны ў Афрыцы, Еўразіі, Паўн. Амерыцы. 30 родаў, каля 80 відаў. Да роду антылоп (Antilope) належыць толькі індыйская антылопа гарна. У стэпах і саваннах Афрыкі жывуць буйныя каровіны антылопы — гну і бубалы, горная антылопа (Hippotragus niger). Паўпустыні і пустыні Афрыкі насяляюць конскія антылопы (Hippotragus), орыксы, адакс (Addax nasomaculatus). У пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі жывуць газелі, да якіх належаць джэйран і дзерэн. Спосаб жыцця стадны. Многія занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Выш. ў карку ад 25 с (карлікавыя антылопы — Neotraginae) да 180 см (антылопа Кана — Taurotragus oryx), маса ад 8 кг да 1000 кг. Рогі прамыя і кароткія (ад 1,5 см) або доўгія (да 150 см) і выгнутыя ў выглядзе дугі або штопара. Афарбоўка ад светлай жоўта-пясчанай да шэра-блакітнай або амаль чорнай. Нараджаюць 1—3 цялят. Кормяцца травяністай расліннасцю, радзей лісцем дрэў. Аб’екты палявання; выкарыстоўваюцца мяса, скура, рогі.

т. 1, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)