ссу́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ссу́ну ссу́нем
2-я ас. ссу́неш ссу́неце
3-я ас. ссу́не ссу́нуць
Прошлы час
м. ссу́нуў ссу́нулі
ж. ссу́нула
н. ссу́нула
Загадны лад
2-я ас. ссу́нь ссу́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час ссу́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ссу́нуць, -ну, -неш, -не; ссунь; -нуты; зак.

1. каго-што. Зрушыць, скрануць.

С. з месца што-н.

2. каго-што. Сунучы, скінуць што-н., перамясціць.

С. салому з воза.

С. снег са страхі.

3. што. Пра галаўны ўбор: перамясціць.

С. капялюш на лоб.

5. што. Сунучы, рухаючы, наблізіць адно да другога; насупіць, нахмурыць (пра бровы).

С. сталы.

С. бровы.

|| незак. ссо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссу́нуць сов.

1. (двигая, переместить) сдви́нуть; смести́ть;

2. свали́ть, сбро́сить;

3. (сгребая, собрать в одно место) сгрести́;

4. (двигая, приблизить) сдви́нуть;

с. сталы́ — сдви́нуть столы́;

с. бро́вы — сдви́нуть бро́ви

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ссу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Зрушыць, скрануць што‑н. Людзі ўсталі, Сталы з месца ссунулі. Калачынскі. // Скрануць з прызначанага месца. Ссунуць акуляры на лоб.

2. Сунучы, скінуць што‑н.; перамясціць. Ссунуць снег са страхі. □ Скончыўшы наразаць,.. [Кашын] акуратна нажом ссунуў селядца на вузкую даўгаватую талерку, паглядзеў так-гэтак, паправіў. Карпаў. // Сунучы, спусціць на ваду. Я ссунуў байдарку з пясчанай водмелі і паплыў па забалочанай рачулцы туды, дзе яна зліваецца з Пінай. В. Вольскі. // Зняць што‑н. Пры калёсах корпаецца дзядзька Ігнат. Ссунуў кола і шчодра і клапатліва, нібы масла на хлеб, намазвае на вось каланіцу. Хадановіч.

3. Сунучы, зграбаючы, сабраць у адно месца. Хлопцы і дзяўчаты яшчэ цясней ссунулі вакол Міколы скрыні, на якіх сядзелі. Новікаў. // Адсунуць што‑н. Тым часам жанчына ссунула з краю стала абрус, паклала некалькі лустак хлеба, драўляную лыжку, пачала даставаць з печы чыгун. Бураўкін.

4. Перамясціць (пра галаўны ўбор). Дзед Талаш ссунуў з ілба шапку, нібы яна замінала яму думаць. Колас. Аксіння Хвядосаўна энергічна ссунула з галавы хустку. Шамякін. На хвілінку спыніўся [Валюжынец], глянуў, .. ссунуў на патыліцу шапку, махнуў рукой і павярнуў у праўленне. Б. Стральцоў. // Зняць з сябе што‑н. зусім або не поўнасцю (пра адзенне, абутак). Ссунуць з ног боты. □ Было пакутна і балюча, і ўсё ж ён [Сотнікаў], расшпіліўшы, ссунуў да каленяў таксама скрываўленыя штаны. Быкаў.

5. Рухаючы, наблізіць адзін да другога. Тады Баран унёс «рацыяналізатарскую прапанову»: усім сесці на канапе, а замест стала ссунуць дзве табурэткі. Дамашэвіч. // Насупіць, нахмурыць (пра бровы). Колька падставіў пад буйныя кроплі свой кірпаты вяснушкаваты тварык, ссунуў бровы. Грахоўскі. Ссунуў чорныя бровы, Суровыя бліснулі вочы: — Я на вецер, — адрэзаў ён, — словы Кідаць не ахвочы. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссу́нуць

1. rücken vt, scheben* vt; mstellen vt, mrücken vt, mschieben* vt (перамясціць); brücken vt, bschieben* vt (пасунуць);

ссу́нуць з ме́сца vom Platz rücken, von der Stlle brngen*;

яго́ з ме́сца не ссу́неш man kriegt ihn nicht von der Stlle;

2. (наблізіць адзін да аднаго) zusmmenrücken vt, zusmmenschieben* vt;

ссу́нуць бро́вы die Bruen zusmmenziehen*;

3. (зграбаючы, сабраць у адно месца) zusmmenscharren vt, zusmmenschaufeln vt (рыдлёўкай); zusmmenharken vt, zusmmenrechen vt (граблямі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пассо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Ссунуць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссу́нуть сов., прост. ссу́нуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што.

Ссунуць уніз, абваліць.

А. грунт.

|| незак. асо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссо́ўваць гл. ссунуць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ссо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ссунуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)