Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПЕЦЫЦА́ЛЬНЫЯ (Pezizales),
парадак сумчатых грыбоў. Больш за 250 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных і трапічных паясах. На Беларусі каля 30 відаў. Найб. вядомыя роды: смаржок, страчок, шапачка, гельвела (лопаснік), пецыца, піранема. Сапратрофы. Растуць на глебе, ламаччы, драўніне ў лясах, на вогнішчах. Некат. паразітуюць на раслінах.
Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца на міцэліі сподка- або чашападобнай формы, дыяметрам да 10 см, афарбоўка — ад аранжава-чырв. да цёмна-карычневай. Сумкі цыліндрычныя, маюць пераважна па 8 аднаклетачных карычневых або пурпуровых аскаспор. У гіменіі заўсёды прысутнічаюць парафізы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАТЭ́ЦЫЙ (ад грэч. apothēkion сховішча),
адкрытае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў (дыскаміцэтаў) і дыскаміцэтных лішайнікаў. Звычайна мае сподка-, чаша-, дыскападобную і інш. формы, зрэдку мае выгляд шапачкі на ножцы (напр., у смаржкоў). Верхні гіменіяльны слой (гіменій) афарбаваны ў розныя колеры і складаецца з парафізаў, сярод якіх знаходзяцца сумкі са спорамі. Гіменій звычайна падсцілае тонкі слой пераплеценых гіфаў (субгіменій, або гіпатэцый). У лішайнікаў у апатэцый часта ўключаецца ганідыяльны слой водарасцяў. Асаблівасці будовы і колеру апатэцыю — важная сістэматычная прыкмета для вызначэння таксонаў у мікалогіі.
Апатэцый сумчатага грыба з дыскаміцэтаў: 1 — гіфы; 2 — сумкі са спорамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́нцаср.
1.в разн. знач. ободо́к; ве́нчик м.;
в. спо́дка — ободо́к блю́дца;
2. (радужное кольцо) вене́ц м., орео́л м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пе́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Ласк.да пена (у 1 знач.); невялікая пена. Пахне поле пірагамі, Цёплым з пенкай малаком.Парахневіч.
2. Плеўка, якая ўтвараецца на некаторых вадкасцях пры іх астыванні. // Пеністы слой сіропу, які з’яўляецца ў час варкі варэння. Калі ўсе паснедалі, мама ўзялася варыць на кухні малінавае варэнне, а мы стаялі збоку і па чарзе з’ядалі са сподка пенку, якую мама здымала драўлянай лыжкай.Пальчэўскі.
пе́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Лёгкі порысты вогнетрывалы матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спод ‘ніз, ніжняя частка чаго-небудзь; бок прадмета, процілеглы яго верху; дно чаго-небудзь; адваротны бок (тканіны, аркуша і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., ТС), ‘под печы’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ‘падэшва’, ‘насціл’ (Сл. ПЗБ), ‘з-пад’ (ТС), ‘ніц, адваротны бок тканіны’ (Гарэц.), спо́дак ‘ніз’ (Нас.), сюды ж спо́дні ‘ніжні’ (Нас.), ‘ісподні, нацельны’ (Байк. і Некр.), сподо́ве ‘ніжні слой сена, саломы ў стагу, скірдзе’ (Сл. Брэс.). Укр.спід, спо́ду, рус.испо́д, стараж.-рус.исподъ, польск.spód, в.-луж.spod. З *jьzpodъ ад прасл.*jьz ‘з’ і *podъ (гл. под); Борысь, 570. Гл. іспод; сюды ж спо́дкі, спо́дка ‘вязаныя рукавіцы’ (Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.), гл. таксама ісподка, іспо́дні (дыял.спо́нні, спуо́дні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тушы́ць1, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.
Спыняць гарэнне чаго‑н.; гасіць. Сястра ўжо тушыла святло на калідоры.Асіпенка.Паравозы выпускала пару, тушылі топкі.Лынькоў.[Ігар] тушыў папяросу, тыкаючы яе ў дно сподка.Карпюк.//перан. Спыняць, заглушаць (якія‑н. пачуцці, каханне і пад.). Успамін пра брата астуджвае Васілісін голас, тушыць яе добрую ўсмешку, абуджае даўнюю крыўду і злосць.Васілевіч.Урэшце .. [Яраш] мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці.Шамякін.//перан. Не даваць развівацца, пашырацца чаму‑н. Хай льюцца песень грэлі Ад сэрца, ад душы. Яны людзей сагрэлі, Не буду іх тушыць.Пушча./увобразнымужыв.Зоры не паспявалі з’явіцца ўваччу, як успышка святла зноў тушыла іх.Чорны.
•••
Тушыць (гасіць) мяч — ударам зверху прызямляць (у валейболе, тэнісе і пад.).
Снег саломаю тушыць — рабіць якую‑н. бязглуздзіцу, глупства.
тушы́ць2, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.
Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Тушыць капусту. Тушыць мяса. Тушыць агародніну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)