сплю́нуць, -ну, -неш, -не; -лю́нь; -нуты; зак.

1. што. Выплюнуць што-н. з рота.

С. сліну.

2. Плюнуць куды-н.

С. на траву.

|| незак. сплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплю́нуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сплю́ну сплю́нем
2-я ас. сплю́неш сплю́неце
3-я ас. сплю́не сплю́нуць
Прошлы час
м. сплю́нуў сплю́нулі
ж. сплю́нула
н. сплю́нула
Загадны лад
2-я ас. сплю́нь сплю́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час сплю́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сплю́нуць сов. сплю́нуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сплю́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. што. Выплюнуць. Рыбнік сплюнуў пахмельную сліну. Караткевіч. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню і пайшоў да дзвярэй. Адамчык.

2. Плюнуць. [Быстроў] паварушыў засмяглымі патрэсканымі губамі і сплюнуў на дарогу. Мележ. — Цьфу ты! — сплюнуў [дзядзька Рыгор]. — Ды тут няйначай звер які! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплю́нуць ausspucken vt, vi, ausspeien* vt, vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сплёўваць гл. сплюнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплю́нуть сов. сплю́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адха́ркнуць, -ну́, -не́ш, -не́; -ні́; -ну́ты; зак., што.

Харкнуўшы, сплюнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адха́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Пахаркаўшы, сплюнуць макроту, слізь.

|| незак. адха́ркваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адха́ркванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сплюнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)