Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
спе́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Мілагучны, пявучы. Ціха гулі струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабіўся мяккі і спеўны.Караткевіч.З-за рога Турэмнай вуліцы вылецелі спеўныя гукі.Мурашка.
2. Які мае адносіны да спеву, песні; песенны. І ўзяўшы пад крыло яго, адразу ж аб’явіла [квактуха]: — Між намі геній, спеўных спраў мастак!Маеўскі./уперан.ужыв.Навідавоку да паэта вярталася яго спеўная сіла.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́ўны
1. wóhlklingend, melódisch (мілагучны);
2. (песенны) Sänger-, Síng-, Gesáng-; Líeder-
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
спеў, спе́ву, мн. спе́вы, спе́ваў, м.
1.гл. спяваць.
2. Песня.
С. салаўя.
За рэчкай чуліся спевы дзяўчат.
3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва.
Высокі ўзровень харавых спеваў.
|| прым.спе́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
śpiewaczy
спеўны; вакальны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ско́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.што і зінф. Давесці выкананне чаго‑н. да канца; завяршыць. Скончыць мыць посуд. □ Людзі спяшаліся да пачатку ўборкі бульбы скончыць сіласаванне кукурузы.Паслядовіч.Даша скончыла зборы і пачала апранацца.Васілевіч.// Поўнасцю зрасходаваць. [Цётка:] — Апошні кумпяк на сёмуху скончылі.Машара.Знайшліся такія, што як сала сваё з торбы скончылі, дык і па доме зажурыліся.Крапіва.
2.што, чым. Зрабіць што‑н. у заключэнне, закончыць чым‑н. Крушынскі скончыў сваё тлумачэнне .. басам на спеўны царкоўны лад.Бядуля.Вячэру скончылі куццёю.Колас.// Закончыць сваё жыццё, дзейнасць пэўным чынам. Пачаў грамадскую дзейнасць народнікам, а скончыў — меншавіком.
3.што. Закончыць навучанне дзе‑н. Самы старэйшы, Павел, скончыў рачны тэхнікум і ўжо плаваў на Дняпры капітанам буксіра.Шамякін.
4.што, зчым і зінф. Спыніць што‑н., палажыць канец чаму‑н. Скончыць з прагуламі. Скончыць з парушэннем працоўнай дысцыпліны.
•••
Скончыць жыццё — тое, што і кончыць жыццё (гл. кончыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)