спе́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спе́цыя спе́цыі
Р. спе́цыі спе́цый
Д. спе́цыі спе́цыям
В. спе́цыю спе́цыі
Т. спе́цыяй
спе́цыяю
спе́цыямі
М. спе́цыі спе́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спе́цыя ж., см. спе́цыі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спецыя

т. 15, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спе́цыі, -цый, адз. спе́цыя, -і, ж.

Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, лаўровы ліст і інш.).

Мяса са спецыямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спе́ция спе́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́цыі, -цый, ед. спе́цыя ж. спе́ции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spice1 [spaɪs] n.

1.о́страя) прыпра́ва, спе́цыя

2. піка́нтнасць;

a spice of humour і́скра гу́мару

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спе́цыі, ‑ый; адз. спецыя, ‑і, ж.

Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, ваніль, карыце, лаўровы ліст, шафран), якія кладуцца ў ежу для лепшага яе смаку. З катла падымалася гарачая пара, духмяная і смачная — мабыць, у шмал[е]ц немцы клалі нейкія спецыі. Асіпенка.

[Лац. species.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІГУ́РЫЯ (Liguria),

вобласць на Пн Італіі, на ўзбярэжжы Генуэзскага зал. Лігурыйскага мора. Пл. 5,4 тыс. км2. Нас. каля 2 млн. чал. (1995). Уключае правінцыі Генуя, Імперыя, Савона, Спецыя. Адм. ц. і прамысл. вузел — Генуя. Большую ч. тэрыторыі займаюць Лігурыйскія Апеніны (выш. да 1803 м) і Прыморскія Альпы. Па ўзбярэжжы вузкая перарывістая раўніна з міжземнаморскім кліматам. Ападкаў 500—1000 мм за год. Буйны прамысл. раён. Развіты чорная і каляровая металургія, суднабудаванне, вытв-сць цеплавозаў, гідратурбін, дызель-матораў, катлоў, электраабсталявання, нафтаперапрацоўка, хім., цэм., тэкст., харч., дрэваапр., гарбарна-абутковая прам-сць. У прыбярэжнай зоне высокатаварнае вінаградарства, пладаводства, вырошчванне аліў, ранняй агародніны, кветак. У гарах — пашавая жывёлагадоўля. Узбярэжжа — важны курортны раён. Транспарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі. Важнейшыя парты: Генуя, Савона, Спецыя.

т. 9, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІГУРЫ́ЙСКАЕ МО́РА (Mare Ligure),

частка Міжземнага м. паміж а-вамі Корсіка, Эльба і берагамі Францыі, Манака і Італіі. Пл. 15 тыс. км2 Глыб. больш за 2,5 тыс. м. Буйны заліў Генуэзскі. Прылівы паўсутачныя, да 0,3 м. Узбярэжжа Л.м. — сусветна вядомы курортны раён (Італьянская і Французская Рыўера). Гал. парты — Генуя, Ліворна, Спецыя (Італія), Ніца (Францыя).

т. 9, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)