Спасаў Ц. 2/97

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРА́НІШНІКАЎ (Іларыён Міхайлавіч) (1.4.1840, с. Цімашова Калужскай вобл., Расія — 24.3.1894),

рускі мастак-жанрыст. Правадз. чл. Пецярб. АМ (1893). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1856—66), у 1873—94 выкладаў у гэтым вучылішчы. Член-заснавальнік Т-ва перасоўных маст. выставак (гл. Перасоўнікі). Творчасці ўласцівы выкрывальныя тэндэнцыі, трапнасць сац. характарыстык: «Жартаўнікі. Гасціны двор у Маскве» (1865), «Паражнякі» (1872), «Спасаў дзень на Поўначы» (1887). Аўтар карціны «У 1812 годзе», якая раскрывае нар. характар вайны 1812. Пісаў таксама лірычныя паляўнічыя сцэны. Сярод вучняў В.Бялыніцкі-Біруля, С.Іванаў, С.Каровін.

Літ.:

Горина Т.Н. И.​М.​Прянишников. М., 1958.

І.Пранішнікаў. Паражнякі. 1872.

т. 13, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік драўлянага дойлідства канца 18 ст. Пабудавана ў гіст. раёне Гомеля на беразе р. Сож. Раней тут быў храм старавераў пад назвай Спасаў. Пасля на яго месцы пабудавана драўляная Ільінская царква, у 1794 перабудавана. Побач з ёй існаваў мужчынскі і жан. скіт старавераў. У 1850 скіт і царква закрыты; абразы і рэдкія кнігі перададзены ў Гомельскую Петрапаўлаўскую царкву. З 1852 царква зноў дзейнічае, у 1853 пры ёй засн. аднаверскі прыход. Будынак царквы складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па падоўжнай восі. Зрубы нефа і бабінца прамавугольныя ў плане, алтарнай апсіды — 5-гранны. Над бабінцам надбудавана шмат’ярусная вежа-званіца (васьмярык на чацверыку).

А.​Ф.​Рогалеў.

Гомельская Ільінская царква.

т. 5, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Спажы́нкі ‘Прачыстая’ (Нас.), Спажына́ ‘Спас (6/19 жніўня) (Сл. ПЗБ), спажы́наўкаспасаў пост’ (Касп.). Рус. зах., паўд. спожи́нки ‘пост перад Прачытай’. Паводле Фасмера (3, 737), з госпожинки ад госпожа ‘Багародзіца’ пад уплывам спожин ‘свята ўраджаю, жніво’. Збліжана з дажы́нкі ‘канец жніва, свята ўраджаю’, спажы́ць (Федар. 4), спожы́ць ‘выкарыстаць’ (ТС), спажываць ‘карыстацца’ (Сержп., Пятк. 2), параўн. няяснае спажываць ‘перажываць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)