спаро́джаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спаро́джаны спаро́джаная спаро́джанае спаро́джаныя
Р. спаро́джанага спаро́джанай
спаро́джанае
спаро́джанага спаро́джаных
Д. спаро́джанаму спаро́джанай спаро́джанаму спаро́джаным
В. спаро́джаны (неадуш.)
спаро́джанага (адуш.)
спаро́джаную спаро́джанае спаро́джаныя (неадуш.)
спаро́джаных (адуш.)
Т. спаро́джаным спаро́джанай
спаро́джанаю
спаро́джаным спаро́джанымі
М. спаро́джаным спаро́джанай спаро́джаным спаро́джаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спаро́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спаро́джаны спаро́джаная спаро́джанае спаро́джаныя
Р. спаро́джанага спаро́джанай
спаро́джанае
спаро́джанага спаро́джаных
Д. спаро́джанаму спаро́джанай спаро́джанаму спаро́джаным
В. спаро́джаны (неадуш.)
спаро́джанага (адуш.)
спаро́джаную спаро́джанае спаро́джаныя (неадуш.)
спаро́джаных (адуш.)
Т. спаро́джаным спаро́джанай
спаро́джанаю
спаро́джаным спаро́джанымі
М. спаро́джаным спаро́джанай спаро́джаным спаро́джаных

Кароткая форма: спаро́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спаро́джаны порождённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спарадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

порождённый

1. наро́джаны, паро́джаны;

2. перен. паро́джаны, спаро́джаны; вы́кліканы; прычы́нены; см. породи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАЗАКО́ВА (Рыма Фёдараўна) (н. 27.1.1932, г. Севастопаль, Украіна),

руская паэтэса. Яе бацька родам з Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл., дзяцінства яе прайшло на Полаччыне. Скончыла Ленінградскі ун-т (1954). Працавала на Д. Усходзе. Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў паэзіі «Сустрэнемся на Усходзе» (1958), «Пятніцы» (1965), «Елкі зялёныя» (1969), «Снежная баба» (1972), «Начыста» (1977), «Краіна Любоў» (1980), «Пробны камень» (1982), «Сюжэт надзеі» (1991), «Ломка» (1997), публіцыстыкі — «Наўгад» (1995), «Палюбі» (1996) і інш. Тэматыка лірыкі: родная прырода, каханне і мацярынства, роздум над складанымі праблемамі часу, думкі і пачуцці сучасніка і інш. Творчасць К. адметная глыбокай шчырасцю, задушэўнасцю выказвання, рамант. пафасам, аптыміст. сцвярджэннем стваральнага пачатку, актыўнасцю грамадз. пазіцыі, тэмпераментнасцю, раскаванасцю паэт. мовы. Некат. яе вершы спароджаны бел. тэматыкай («Зязюля»), На рус. мову пераклала зб. В.​Вярбы «Ветразь на лузе» (1971), М.​Аўрамчыка «Прасвятленне» (1973), Я.​Янішчыц «Запытай у чабора» (1985), паасобныя творы Д.​Бічэль-Загнетавай, А.​Вярцінскага (у зб. «Вечны ўзыход», 1982), С.​Законнікава. На бел. мову яе вершы перакладалі Аўрамчык, Бічэль-Загнетава, Вярцінскі, Н.​Гілевіч, Ю.​Свірка.

Тв.:

Избр. произв. Т. 1—2. М., 1985;

Помню. М., 1974;

Русло. М., 1979;

Сойди с холма. М., 1984.

І.​У.​Саламевіч.

т. 7, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)