спара́дкаваць гл. парадкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спара́дкаваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спара́дкую спара́дкуем
2-я ас. спара́дкуеш спара́дкуеце
3-я ас. спара́дкуе спара́дкуюць
Прошлы час
м. спара́дкаваў спара́дкавалі
ж. спара́дкавала
н. спара́дкавала
Загадны лад
2-я ас. спара́дкуй спара́дкуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час спара́дкаваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спара́дкаваць сов., разг. привести́ в поря́док

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў парадак што‑н.; надаць належны выгляд, давесці да ладу. Заставалася спарадкаваць толькі цыбулю. Шыловіч. Памылі і спарадкавалі пасуду. Кожная рэч у доме старога рыбака цяпер стаяла на вызначаным ёй месцы і, як калісьці пры бабцы Тадоры, зіхацела чысцінёй. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спара́дкаваць in rdnung brngen*, rdnung schffen*; rgeln vt (адрэгуляваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; зак., што і без дап.

Прыводзіць у парадак што-н.; наводзіць парадак дзе-н.

П. рэчы.

|| зак. спара́дкаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спара́дкаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спарадкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пагалоўшчына ’пагалоўны падатак’ (Нас.), ’частавинне свежыной тых, хто дапамагаў забіць, разабраць і спарадкаваць кабана’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл., мядз.). Рус. поголовщина ’пагалоўны збор, узбраенне, паўстанне’, ст.-рус. поголовщина (‑чина, ‑шина) (XVII ст.) ’пагалоўны падатак; забойства; пакута за забойства, усеагульны вайсковы збор’, польск. glówszczyżna ’пакута за забойства (за галаву)’. Да галава. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pick up

а) падыма́ць

б) зае́хаць па каго́, забра́ць што

to pick up a coat at the cleaner’s — забра́ць паліто́ з чы́сткі

в) дада́ць сі́лы, адва́гі; падсілкава́ць, падбадзёрыць

г) навучы́цца, авало́даць чым-н.

д) злаві́ць (радыёпрагра́му)

е) паскара́ць (крок, хаду́)

ж) прыбра́ць, спара́дкаваць (пако́й)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

разабра́ць, -збяру́, -збярэ́ш, -збярэ́; -збяро́м, -збераце́, -збяру́ць; -збяры́; -забра́ны; зак.

1. што. Раз’яднаць, разняць што-н. на састаўныя часткі.

Р. гадзіннік.

Р. старую хату.

2. каго-што. Узяць усё, раскупіць.

Р. падручнікі.

Разабралі тавар.

3. што. Рассартаваць, прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку.

Р. лісты.

Р. дакументы.

4. каго-што. Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і іншыя часткі.

Р. кабана.

5. перан., што. Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н.

Р. сачыненні вучняў.

Р. сказ па часцінах мовы.

6. перан., што. Распазнаць, адрозніць што-н.

Р. почырк.

Р. гатунак груш на смак.

Не р., што ён гаворыць.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.; разм.).

Яе разабрала злосць.

Дзяцей разабрала цікавасць.

8. Выклікаць ап’яненне (разм.).

Яго разабрала (безас.) пасля шклянкі гарэлкі.

Не разбяры-бяры (разм.) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае.

Разабраць па костачках (разм.) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-, што-н.

(Усю) ноч разбяруць (разм.) — не будзе калі спаць.

|| незак. разбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбо́р, -у, м. (да 1—6 знач.) і разбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)