спа́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. спа́й
Р. спа́ю
Д. спа́ю
В. спа́й
Т. спа́ем
М. спа́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спай (род. спа́ю) м., спец. спай

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спай м.

1. (действие) спай, род. спа́ю м., спа́йванне, -ння ср., уст. зліто́ўванне, -ння ср.; см. спа́ивать​II 1;

2. техн., мед., анат. спай, род. спа́ю м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спай, ‑ю, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. спайваць — спаяць (у 1 знач.) і стан паводле дзеясл. спайвацца — спаяцца (у 1 знач.).

2. Тое, што і спайка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕЛЬЦЬЕ́ З’Я́ВА Пельцье эфект,

вылучэнне (паглынанне) цеплыні пры праходжанні пастаяннага эл. току праз кантакт (спай) двух розных праваднікоў ці паўправаднікоў: Адкрыты франц. фізікам і метэаролагам Ж.​Пельцье (1834). П.з. адваротная Зеебека з’яве.

Вылучэнне цеплыні змяняецца паглынаннем пры змене напрамку току. Колькасць вылучанай (паглынутай) цеплыні за час t прапарцыянальная сіле току I, што праходзіць праз спай: Q = ПIt, дзе П — каэфіцыент Пельцье, залежны ад рэчыва праваднікоў (найб. у паўправаднікоў) і т-ры. П.з. выкарыстоўваецца для стварэння ахаладжальных і награвальных паўправадніковых прылад. Гл. таксама Тэрмаэлектрычныя з’явы.

т. 12, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)