Спажа́ ‘Прачыстая (15/28 жніўня)’ (Нас.; мядз., Жыв. сл.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ), ‘свята Спас’ (Др.-Падб.). Рус. спо́жка ‘назва двух памінальных свят Багародзіцы 15 жніўня і 8 верасня’. Скарачэнне госпожа ў значэнні ‘Багародзіца’, параўн. стараж.-рус. Госпожинъ день ‘Прачыстая’; гл. Фасмер, 3, 737. Параўн. спадар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРАЧЫ́СТАЯ,
летняе свята нар. календара, якое адзначалі 15 жніўня с.ст.; адно з дванадзесятых святаў. Правасл. царква прымеркавала да гэтага дня Успенне Багародзіцы. Наз. таксама «успленне», «спажа», «зельная». Назва «успленне» і «спажа» ў народзе тлумачыліся тым, што ў садах спелі плады, а на палетках — збажына. У гэты дзень у царкве асвячалі зерне, зеляніну. Асвечанае жыта перамешвалі з насеннем, каб на наступны год прычакаць добрага ўраджаю. У нар. фальклоры беларусаў П. згадваецца ў сувязі з падвядзеннем вынікаў працы селяніна: «Прачыста снапкі падае», «Свята Прачыста — у полі ўрачыста», «Спажа́ — хлеба дзяжа». Сеялі азімыя, пра што прыгадвала прыказка «Успенне — ці гатова насенне?». П. звычайна называлі першай або вялікай у адрозненне ад другой (меншай) П. — багача, прымеркаванай да Раства Багародзіцы, якое адзначалася 21 жніўня с.ст.
т. 13, с. 35
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Спада́р ‘гаспадар’ (Нас.), ‘госпад’, ‘гаспадар, пан’ (Стан.) сучасныя ветлівыя звароты спада́р, спада́рыня (ТСБЛМ; Беларусіка, 19, 224), ст.-бел. сподарь (Станкевіч, Язык, 651; Карскі, 1, 372), спадарыня (Ст.-бел. лексікон). Укр. спода́рь ‘тс’. З гаспадар з адсячэннем га‑; параўн. спажа. Этапы адпадзення фіксуюцца ў ст.-бел. осподарь (1407), сподарь (1489), оспоже (1489), гл. Карскі 1, 371–372. Параўн. спада́рка ‘гаспадарка’ (навагр., Сл. рэг. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)