Закон незалежнага размеркавання спадчынных фактараў 7/141—142

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

спадчынных і прыроджаных захворванняў НДІ

т. 15, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спа́дчынны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спа́дчынны спа́дчынная спа́дчыннае спа́дчынныя
Р. спа́дчыннага спа́дчыннай
спа́дчыннае
спа́дчыннага спа́дчынных
Д. спа́дчыннаму спа́дчыннай спа́дчыннаму спа́дчынным
В. спа́дчынны (неадуш.)
спа́дчыннага (адуш.)
спа́дчынную спа́дчыннае спа́дчынныя (неадуш.)
спа́дчынных (адуш.)
Т. спа́дчынным спа́дчыннай
спа́дчыннаю
спа́дчынным спа́дчыннымі
М. спа́дчынным спа́дчыннай спа́дчынным спа́дчынных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́барна-спа́дчынны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вы́барна-спа́дчынны вы́барна-спа́дчынная вы́барна-спа́дчыннае вы́барна-спа́дчынныя
Р. вы́барна-спа́дчыннага вы́барна-спа́дчыннай
вы́барна-спа́дчыннае
вы́барна-спа́дчыннага вы́барна-спа́дчынных
Д. вы́барна-спа́дчыннаму вы́барна-спа́дчыннай вы́барна-спа́дчыннаму вы́барна-спа́дчынным
В. вы́барна-спа́дчынны (неадуш.)
вы́барна-спа́дчыннага (адуш.)
вы́барна-спа́дчынную вы́барна-спа́дчыннае вы́барна-спа́дчынныя (неадуш.)
вы́барна-спа́дчынных (адуш.)
Т. вы́барна-спа́дчынным вы́барна-спа́дчыннай
вы́барна-спа́дчыннаю
вы́барна-спа́дчынным вы́барна-спа́дчыннымі
М. вы́барна-спа́дчынным вы́барна-спа́дчыннай вы́барна-спа́дчынным вы́барна-спа́дчынных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ге́нна-спа́дчынны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ге́нна-спа́дчынны ге́нна-спа́дчынная ге́нна-спа́дчыннае ге́нна-спа́дчынныя
Р. ге́нна-спа́дчыннага ге́нна-спа́дчыннай
ге́нна-спа́дчыннае
ге́нна-спа́дчыннага ге́нна-спа́дчынных
Д. ге́нна-спа́дчыннаму ге́нна-спа́дчыннай ге́нна-спа́дчыннаму ге́нна-спа́дчынным
В. ге́нна-спа́дчынны (неадуш.)
ге́нна-спа́дчыннага (адуш.)
ге́нна-спа́дчынную ге́нна-спа́дчыннае ге́нна-спа́дчынныя (неадуш.)
ге́нна-спа́дчынных (адуш.)
Т. ге́нна-спа́дчынным ге́нна-спа́дчыннай
ге́нна-спа́дчыннаю
ге́нна-спа́дчынным ге́нна-спа́дчыннымі
М. ге́нна-спа́дчынным ге́нна-спа́дчыннай ге́нна-спа́дчынным ге́нна-спа́дчынных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мута́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Рэзкае змяненне спадчынных уласцівасцей арганізма.

2. Пералом голасу ў падлеткаў.

|| прым. мутацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́са¹, -ы, мн. -ы, рас, ж.

Група людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, аб’яднаная агульнасцю спадчынных фізічных адзнак (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа), абумоўленых супольнасцю паходжання і першапачатковага рассялення.

Белая р.

Жоўтая р.

Мангалоідная р.

Негроідная р.

|| прым. ра́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

еўге́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Вучэнне аб спадчынным здароўі людзей і шляхах паляпшэння яго спадчынных уласцівасцей; выкарыстоўвалася рэакцыянерамі і расістамі, каб абгрунтаваць і апраўдаць панаванне эксплуататарскіх класаў і расавую дыскрымінацыю.

[Ад грэч. eugenēs — высакароднага паходжання, добрай пароды.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕ́ДЫКА-ГЕНЕТЫ́ЧНАЕ КАНСУЛЬТАВАННЕ,

адзін з відаў спецыялізаванай мед. дапамогі, накіраваны на прафілактыку спадчынных хвароб. Асн. задачы М.-г.к.: вызначэнне мед.-генет. прагнозу, стадыі генет. рызыкі ў адносінах да будучага патомства ў сем’ях, дзе ёсць спадчынная паталогія; ацэнка мед. і сац. вынікаў генет. парушэнняў; прапаганда мед.-генет. ведаў і інш. На Беларусі ажыццяўляецца Ін-там генетыкі і цыталогіі Нац. АН, рэсп. мед. генет. цэнтрам у Мінску, кансультатыўнымі кабінетамі. Працуюць 6 кабінетаў па мед. генетыцы, 5 кансультацый «Шлюб і сям’я» (1997). З мэтай вызначэння рызыкі спадчынных хвароб, анамалій развіцця і выяўлення хвароб на ранніх стадыях праводзяць генет. прасейванне (скрынінг). Створана праграма па выяўленні носьбітаў спадчынных хвароб.

Э.​А.​Вальчук.

т. 10, с. 252

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІДЫЯТЫ́П,

сукупнасць усіх спадчынных фактараў арганізма, якая ўключае генатып, плазмон і пластом (у зялёных раслін). Характарызуецца спецыфічнасцю дзеяння, адносным пастаянствам да ўплыву навакольнага асяроддзя, здольнасцю да аднаўлення сваіх субадзінак шляхам ідэнтычнай рэдуплікацыі.

т. 7, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)