1.нашто, зінф., без дап., сазлучн. «што». Мець надзею, спадзяванне, разлічваць на што‑н. Ішоў [Папас] вуліцаю ля кааператыва, спадзяваўся напаткаць каго [са] знаёмых.Галавач.Ілка ўсё яшчэ на нешта спадзяецца і сядзіць на месцы.Лупсякоў.А я ўсё спадзяваўся І верыў... Эх, надзеі!Калачынскі.//чаго, сазлучн. «што». Чакаць чаго‑н. Апошнія словы балюча кальнулі Сцёпку, хоць гэтага ён і спадзяваўся ад бацькі.Колас.Што дасі заўтра, доля зманлівая, Спадзяюся пацехі я мала.Купала.— Гм, — паморшчылася пані, — гм, я не спадзявалася, што ты кепска выхаваны.Бажко./1ас.адз.цяпер.спадзяю́ся, узнач.пабочн.[Доктар:] — А тое, што я тут вам гаварыў, спадзяюся, застанецца між намі.Машара.[Ганя:] — Без маёй прысутнасці вы, спадзяюся, усё высветліце і разберацеся...Грамовіч.
2.накаго-што. Мець упэўненасць у кім‑, чым‑н.; мець спадзяванні на каго‑н. А сябры чакаюць, спадзяюцца на яго — Янку Корвуна.П. Ткачоў.Значыць, .. [Рабы] хітруе і не вельмі спадзяецца на мяне.Якімовіч.На .. [Бумажкова] спадзяваліся як на чалавека, які ў рашучы момант дасць верную параду.Чорны.
•••
Спадзявацца на манну нябесную — разлічваць на выпадковую ўдачу, на што‑н. дармавое.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спадзява́цца (накаго-н., што-н. auf A) hóffen vi, Hóffnung háben; sich verlássen*, báuen vt (давяраць);
я спадзяю́ся, што … ich hoffe, dass …;
я на Вас спадзяю́ся ich verlásse mich auf Sie;
ты мо́жаш на мяне́спадзява́цца du kannst dich auf mich verlássen [auf mich báuen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Спадзява́цца ‘мець надзею’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Федар. 4, Ласт., Растарг., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сподзева́цца ‘тс’ (ТС), сподзе́цца ‘тс’ (там жа), спадзява́нне, спадзе́я ‘надзея’ (Нас., Ласт.). З польск.spodziewać się ‘тс’, якое з s‑po‑dziewać; аб корані гл. надзея. Карскі (1, 339) меркаваў пра ўстаўку ‑в‑ у сярэдзіне слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спадзявацца, чакаць, пакладацца, разлічваць, здавацца □ ускладваць надзею, пакладаць надзею, мець надзею, жыць надзеяй, насіць надзею, расціць надзею, не траціць надзеі, не кідаць надзеі, цешыць сябе ілюзіяй, жыць думкай, песціць думку, гадаваць думку, рабіць стаўку
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
паспадзява́ццагл.спадзявацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маланадзе́йны, -ая, -ае.
Такі, на якога нельга спадзявацца, які не выклікае давер’я.
М. чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)