МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ СПАДАРО́ЖНІКАВАЙ СУ́ВЯЗІ (ІНТЭЛСАТ). Створана ў 1973. Яе членамі з’яўляюцца больш за 150 дзяржаў. Умова для ўдзелу ў яе рабоце — членства ў Міжнародным саюзе электрасувязі. Асн. мэта арг-цыі: прадастаўленне на камерцыйнай аснове карыстання спадарожнікамі сувязі і звязаным з імі абсталяваннем, неабходным для забеспячэння высокай якасці і надзейнасці паслуг міжнар. грамадскай карэспандэнцыі ва ўсіх раёнах свету. Кіруючыя органы ІНТЭЛСАТ — Асамблея бакоў, Нарада ўдзельнікаў, Савет кіраўнікоў і Выканаўчы орган. Штаб-кватэра ў Вашынгтоне.

т. 10, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спадаро́жнікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спадаро́жнікавы спадаро́жнікавая спадаро́жнікавае спадаро́жнікавыя
Р. спадаро́жнікавага спадаро́жнікавай
спадаро́жнікавае
спадаро́жнікавага спадаро́жнікавых
Д. спадаро́жнікаваму спадаро́жнікавай спадаро́жнікаваму спадаро́жнікавым
В. спадаро́жнікавы (неадуш.)
спадаро́жнікавага (адуш.)
спадаро́жнікавую спадаро́жнікавае спадаро́жнікавыя (неадуш.)
спадаро́жнікавых (адуш.)
Т. спадаро́жнікавым спадаро́жнікавай
спадаро́жнікаваю
спадаро́жнікавым спадаро́жнікавымі
М. спадаро́жнікавым спадаро́жнікавай спадаро́жнікавым спадаро́жнікавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́бельна-спадаро́жнікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́бельна-спадаро́жнікавы ка́бельна-спадаро́жнікавая ка́бельна-спадаро́жнікавае ка́бельна-спадаро́жнікавыя
Р. ка́бельна-спадаро́жнікавага ка́бельна-спадаро́жнікавай
ка́бельна-спадаро́жнікавае
ка́бельна-спадаро́жнікавага ка́бельна-спадаро́жнікавых
Д. ка́бельна-спадаро́жнікаваму ка́бельна-спадаро́жнікавай ка́бельна-спадаро́жнікаваму ка́бельна-спадаро́жнікавым
В. ка́бельна-спадаро́жнікавы (неадуш.)
ка́бельна-спадаро́жнікавага (адуш.)
ка́бельна-спадаро́жнікавую ка́бельна-спадаро́жнікавае ка́бельна-спадаро́жнікавыя (неадуш.)
ка́бельна-спадаро́жнікавых (адуш.)
Т. ка́бельна-спадаро́жнікавым ка́бельна-спадаро́жнікавай
ка́бельна-спадаро́жнікаваю
ка́бельна-спадаро́жнікавым ка́бельна-спадаро́жнікавымі
М. ка́бельна-спадаро́жнікавым ка́бельна-спадаро́жнікавай ка́бельна-спадаро́жнікавым ка́бельна-спадаро́жнікавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

электро́нна-спадаро́жнікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. электро́нна-спадаро́жнікавы электро́нна-спадаро́жнікавая электро́нна-спадаро́жнікавае электро́нна-спадаро́жнікавыя
Р. электро́нна-спадаро́жнікавага электро́нна-спадаро́жнікавай
электро́нна-спадаро́жнікавае
электро́нна-спадаро́жнікавага электро́нна-спадаро́жнікавых
Д. электро́нна-спадаро́жнікаваму электро́нна-спадаро́жнікавай электро́нна-спадаро́жнікаваму электро́нна-спадаро́жнікавым
В. электро́нна-спадаро́жнікавы (неадуш.)
электро́нна-спадаро́жнікавага (адуш.)
электро́нна-спадаро́жнікавую электро́нна-спадаро́жнікавае электро́нна-спадаро́жнікавыя (неадуш.)
электро́нна-спадаро́жнікавых (адуш.)
Т. электро́нна-спадаро́жнікавым электро́нна-спадаро́жнікавай
электро́нна-спадаро́жнікаваю
электро́нна-спадаро́жнікавым электро́нна-спадаро́жнікавымі
М. электро́нна-спадаро́жнікавым электро́нна-спадаро́жнікавай электро́нна-спадаро́жнікавым электро́нна-спадаро́жнікавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навіга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст у галіне навігацыі (у 2 знач.).

2. Пераноснае электроннае прыстасаванне, якое дазваляе з дапамогай спадарожнікавай сістэмы пракласці аптымальны маршрут з аднаго месца ў іншае і вызначыць месца на карце, дзе яно ў дадзены момант знаходзіцца.

Устанавіць н.

Аўтамабільны н.

|| прым. навіга́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ІНТЭРСПАДАРО́ЖНІК»,

міжнародная арганізацыя спадарожнікавай сувязі. Створана ў 1971 сацыяліст. краінамі, да якіх потым далучыліся інш. краіны (усяго 22 краіны; Беларусь з 1997). Месцазнаходжанне — Масква. «І.» належыць аднайменная сістэма касм. сувязі (рэтрансляцыя тэлевізійных перадач, тэлефонная, факсімільная сувязь і інш.) на аснове ШСЗ «Гарызонт» і «Галс».

т. 7, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Інтэлса́т

(англ. INTELSAT, ад Intemational Telecommunication Satellites = міжнародныя сувязныя спадарожнікі)

міжнародная арганізацыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НАВАПО́ЛАЦКІ ЗАВО́Д «ВЫМЯРА́ЛЬНІК».

Засн. ў г. Наваполацк Віцебскай вобл. ў 1976. Выкарыстоўвае высокія вытв. і інфарм. тэхналогіі, у т. л. інтэлектуальныя сістэмы мадэліравання і праектавання. Удзельнічае ў стварэнні міжнар. касм. станцыі, у праграме «Марскі старт», бел.-рас. праграме «Космас-БР» і інш. Асн. прадукцыя (2000): сістэмы тэлеметрыі, тэлекамунікацый і спадарожнікавай навігацыі, прылады сувязі ЗВЧ-дыяпазону, сілавая электроніка для энергазберажэння, вырабы мікраэлектронікі, пячатныя платы, касавыя апараты.

Я.​В.​Глушко, А.​В.​Нікіфараў.

т. 11, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНТЭЛСА́Т (англ. INTELSAT ад International Telecommunication Satellites міжнар. сувязныя спадарожнікі),

міжнародная арг-цыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі. Створана ў 1964 у ЗША. З 1973 наз. таксама «ІТСО». У арг-цыю ўваходзяць больш за 140 краін І. належыць аднайм. сістэма касм. сувязі (тэлеф., тэлеграф., факсімільная сувязь, перадача даных і рэтрансляцыя тэлевізійных і гукавых праграм) на аснове аднайм. ШСЗ (24 спадарожнікі, 1997); больш за 200 наземных станцый, больш за 600 ліній сувязі. Рэспубліка Беларусь карыстаецца (на правах арэнды) сістэмай касм. сувязі І. для перадачы сігналаў шматканальнай тэлефаніі і даных сеткі Інтэрнет, магчымы таксама прыём тэлевізійных праграм з ШСЗ І.

Э.​Б.​Ліпковіч.

т. 7, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАВАДНА́Я СУ́ВЯЗЬ,

перадача і прыём паведамленняў (інфармацыі) з дапамогай эл. сігналаў (электрамагнітных ваганняў), якія распаўсюджваюцца па правадах; адзін з відаў электрасувязі.

У залежнасці ад віду паведамленняў, што перадаюцца, адрозніваюць тэлефонную сувязь, тэлеграфную сувязь, факсімільную сувязь (перадача нерухомых відарысаў, напр., фатаграфій, малюнкаў), кабельнае тэлебачанне і інш. Падзяляюць на далёкую (міжгароднюю, міжнар.) і мясцовую (гар., вясковую), агульнага карыстання і ведамасную (карпаратыўную і ўнутрывытворчую). Для П.с. выкарыстоўваюць падземныя (падводныя) кабелі сувязі, валаконна-аптычныя лініі (гл. Валаконна-аптычная сувязь), узмацняльнікі электронных і аптычных сігналаў, рэгенератары (у лічбавых сістэмах), апаратуру каналаўтварэння (ушчыльнення і падзелу сігналаў), камутатары, маршрутызатары і інш. П.с. спалучаюць з радыёсувяззю і спадарожнікавай сувяззю.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 12, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)