Со́ўкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Со́ўкі
Р. Со́вак
Со́ўкаў
Д. Со́ўкам
В. Со́ўкі
Т. Со́ўкамі
М. Со́ўках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

со́ўкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. со́ўкі со́ўкая со́ўкае со́ўкія
Р. со́ўкага со́ўкай
со́ўкае
со́ўкага со́ўкіх
Д. со́ўкаму со́ўкай со́ўкаму со́ўкім
В. со́ўкі (неадуш.)
со́ўкага (адуш.)
со́ўкую со́ўкае со́ўкія (неадуш.)
со́ўкіх (адуш.)
Т. со́ўкім со́ўкай
со́ўкаю
со́ўкім со́ўкімі
М. со́ўкім со́ўкай со́ўкім со́ўкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Соўкі 9/636; 12/48

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СО́ЎКІ, начніцы (Noctuidae),

сямейства матылёў. Больш за 30 тыс. відаў; пашыраны паўсюдна. На Беларусі каля 300 відаў. Начныя жывёлы, дарослыя жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Шкоднікі культ. раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, С.-гама, С.-коска, зерневая, баваўняная і інш. Вылучаюць С. падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі ч. раслін).

Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У С. добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць). Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.

Соўкі і іх вусені: 1 — капусная; 2 — звычайная зерневая; 3 — паўднёвая сцябловая; 4 — бавоўнавая; 5 — соўка-гама.

т. 15, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Со́ўкі ‘няцвёрды (аб зімняй дарозе)’ (Нас.), ‘рыхлы (пра снег)’ (Юрч.), со́ўкая дарога ‘занесеная снегам’ (Мат. Маг.). Рус. со́вкий ‘мітуслівы, неразважлівы (чалавек)’. Да соваць; аб рус. слове гл. Варбат, Этимология–1983, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́ўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. со́ўка со́ўкі
Р. со́ўкі со́вак
Д. со́ўцы со́ўкам
В. со́ўку со́вак
Т. со́ўкай
со́ўкаю
со́ўкамі
М. со́ўцы со́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вірлаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі лупатымі вачамі. Соўкі, соўкі-савяняты, Вірлавокія блізняты, Яны ўселіся на сук. Хведаровіч. Распяўся кажан у падстрэшшы. Пугач вірлавокі дрэмле. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТРЫХАГРА́МЫ (Trichogramma),

род насякомых сям. трыхаграматыдаў надсям. хальцыд падатр. паразітычных сцяблістабрухіх перапончатакрылых. Каля 60 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца Т.: звычайная, або жоўтая ці хваёвая (T. evanescens), лясная (T. embryophagum), пладовая (T. pallida).

Даўж. да 0,9 мм. Афарбоўка ад бледна-жоўтай да цёмна-бурай. 2 пары празрыстых крылаў. Вочы чырвоныя. Брушка вельмі рухомае, з яйцакладам на канцы. Самка адкладвае яйцы ў яйцо інш. насякомага ці павука, дзе яны развіваюцца. Развіццё з поўным ператварэннем. Некалькі пакаленняў за год. Дарослыя кормяцца нектарам кветак. Разводзяць Т. як сродак біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.

Трыхаграмы: 1 — імага; 2 — самка заражае яйцо капуснай соўкі; 3 — заражаныя яйцы соўкі.

т. 16, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Начніцы (сям. матылькоў), гл. Соўкі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ФІТАФА́ГІ [ад фіта... + ...фаг(і)],

жывёлы, якія кормяцца раслінамі; кансументы 1-га парадку. Забяспечваюць першы этап перапрацоўкі біямасы раслін у экасістэмах. Вылучаюць монафітафагаў (кормяцца раслінамі аднаго віду, напр., аднадомныя тлі, некат. жукі, матылі), алігафітафагаў (раслінамі некалькіх відаў), поліфітафагаў (шматлікімі відамі раслін, напр., саранчовыя, соўкі, караеды і інш.). Сярод пазваночных жывёл абсалютных Ф. не існуе. Пры парушэнні стабільнасці экасістэмы Ф. даюць успышкі колькасці і знішчаюць расліны.

т. 16, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)