со́рак, сарака́, ліч. кольк.

Лік і колькасць 40.

Яму ўжо за сорак (больш за сорак гадоў).

|| парадк. саракавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́рак

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. со́рак
Р. сарака́
Д. сарака́
В. со́рак
Т. сарака́
М. сарака́

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

со́рак со́рок;

с. сарако́ў — со́рок сороко́в;

с. бо́чак арышта́нтаў — семь вёрст до небёс и все ле́сом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́рак, сарака, ліч. кольк.

Лік і лічба 40. Да сарака дадаць пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 40. Гаспадар хаты быў чалавек год пад сорак. Чорны. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас.

•••

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́рак ліч. verzig;

яму́ со́рак з лі́шкам er ist in den Verzigern;

чалаве́к гадо́ў сарака́ ein Mann an die verzig;

яму́ каля́ сарака́ er ist ggen [um die] verzig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Со́рак ‘лік і лічба 40’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Стан.), со́рок ‘тс’ (ТС), ст.-бел. сорок. Укр., рус. со́рок, стараж.-рус. сорокъсорак’, ‘звязка з 40 скур собаля’. Польск. sorok ‘звязка з 40 скур собаля’ (XVІ–XVІІ стст.) запазычана з рус. (Брукнер, 507). Гэтае слова замяніла больш старажытнае четыре десѧте. У старабеларускай мове яшчэ ў XVII ст. для абазначэння лічэбніка ўжывалася четыредесять і сорокъ, а ў XVI і XVII стст. сорокъ таксама шырока ўжывальнае як адзінка лічэння футравых скурак (гл. Скурат, Меры, 167–168). Існуючыя этымалогіі спрэчныя. Тлумачылі (Міклашыч, 316; Брукнер, там жа і інш.) з грэч. (τε)σσαρακονταсорак’, новагрэч. σαράντα, або з грэч. τεσσαρακοστή, с.-грэч. σαρακοστή ‘саракадзённы пост’, але гэта версія не ўлічвае значэння ‘звязка футравых скурак’. Таму дапускалі сувязь з сарочка (гл.) аналагічна ст.-сканд. serkr ‘кашуля’ і ‘200 скур’; гл. Кіпарскі, Gemeinslav., 100; Фасмер, 3, 722–723 з літ-рай. Груненталь (AfslPh, 42, 318) прыводзіць яшчэ славац. meruсорак’ з венг. mérő ‘футра’. Трубачоў (у Фасмер, 3, 723) не выключае магчымасці запазычання ст.-усх.-слав. *съркъ, да якога можа ўзыходзіць сорак, з цюркскіх моў, параўн. тур. kirkсорак’, з дысіміляцыяй k — k > s — k. Агляд праблематыкі гл. Жураўлёў, Язык и миф, 641–642. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 356.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«Сорак дзяўчат» (эпас) 5/425

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Сорак гадоў БССР» (торфапрадпрыемства, Лідскі р-н) 4/14; 6/366; 12/688

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

саракавы́ гл. сорак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарака...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «сорак», напр.: саракакіламетровы, саракагадзінны, саракаградусны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)