со́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. со́да
Р. со́ды
Д. со́дзе
В. со́ду
Т. со́дай
со́даю
М. со́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

со́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Вуглякіслы натрый, белае крышталічнае шчолачнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў быце, медыцыне, тэхніцы і інш.

Пітная с.

|| прым. со́давы, -ая, -ае.

С. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́да ж. со́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́да со́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.

•••

Кальцыніраваная сода — бязводны вуглякіслы натрый.

Каўстычная сода — тэхнічная назва едкага натру.

Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сода

т. 15, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

со́да ж хім Soda f -, -n, Ntriumkarbonat n -(e)s;

хім каўсты́чная со́да kustisches Sda, Ätznatron n -s;

кальцынава́ная со́да kalzinertes Sda

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Со́да ‘агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), со́днікі ‘млінцы на содзе’ (КЭС). З рус. со́да або польск. soda ‘тс’ з новалац. soda (гл. Фасмер, 3, 706; Праабражэнскі, 2, 349; Варш. сл., 6, 259) у заходнееўрапейскіх мовах: параўн. н.-ням. Sode, франц. saude, іт., ісп. sodaсода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крэм-со́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. крэм-со́да
Р. крэм-со́ды
Д. крэм-со́дзе
В. крэм-со́ду
Т. крэм-со́дай
крэм-со́даю
М. крэм-со́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крэм-со́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Салодкі прахаладжальны напітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)