Снава́дла ‘прылада для снавання красён’, ‘станок для снавання красён’ (в.-дзв., ігн., Сл. ПЗБ), снаві́дла ‘тс’ (паст., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. snowadło, аб чым сведчыць суф. ‑dło; польскае слова ўзыходзіць да прасл. *snowadło < *snovati ‘снаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сну́лля ‘станок або прыстасаванне, пры дапамозе якога снуюць кросны’ (Касп., Жд. 2; віл., Сл. ПЗБ), ‘губіца, мера палатна ўдаўжыню (4–5 метраў)’ (Жд. 1), сну́лька, сну́льня ‘снулля (прыстасаванне)’ (Сл. ПЗБ). Дэрываты з суф. ‑л(я), ‑лл(я) ад снуць (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 53–54. Не выключана, што снулля з’яўляецца вынікам пераўтварэння дыял. сноўляснавадла’ (віл., Сл. ПЗБ): снуўляснулля. Сюды ж сну́йка ‘тс’ (Варл., Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)