смо́ргаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. смо́ргаю смо́ргаем
2-я ас. смо́ргаеш смо́ргаеце
3-я ас. смо́ргае смо́ргаюць
Прошлы час
м. смо́ргаў смо́ргалі
ж. смо́ргала
н. смо́ргала
Загадны лад
2-я ас. смо́ргай смо́ргайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час смо́ргаючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і шморгаць. Сморгаць носам. □ — Но-о, паехалі! — сморгаў Мікалай коней за лейцы. Паслядовіч. Збянтэжаны Галілей тупаў каля Таццяны, сморгаў яе чамусьці за локаць і ўгаворваў: — Гэта, Таццяначка, добрыя слёзы... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́ргаць ‘шморгаць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘абрываць са сцябла галоўкі ільну’ (Сцяшк.), ‘рваць лён; часаць лён на грэбень; шморгаць носам’ (Жд. 2), ‘часаць лён’ (Шатал., Нар. сл.), ‘часаць лён на грэбень’ (Касп.), ‘церабіць лён’, ‘рваць’, ‘шараваць’, ‘шморгаць (носам)’ (Сл. ПЗБ), смо́ргацца ‘прадзірацца ад носкі, трэння’ (Байк. і Некр.), смарге́ль — аддзеяслоўная часціца (Нас.), смэ́ргацца ‘смаркацца’ (Нар. словатв.). Няма падстаў разглядаць як балтызм, параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 72. Генетычна суадносіцца з укр. шмо́ргати ‘тузаць, торгаць’, рус. сморка́ться ‘ачышчаць нос’, польск. smarkać ‘тс’, чэш. smrkati ‘тс’, балг. смъркам ‘уцягваць паветра’ і інш., роднасным лат. smur̃gât ‘мазаць, пэцкаць’, літ. smùr̃gas ‘смаркачы’ і пад. (Анікін, Опыт, 283). Гл. шморгаць. Сюды ж смаржо́к ‘вузел (на нітцы)’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абсмо́рганы ’абскубены, абарваны’. Гл. сморгаць, шморгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асмо́ржыны ’адыходы пры апрацоўцы льну мяліцай’ (Сцяшк.). Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне ад сморгаць ’абрываць лісты, галоўкі з ільну’ (Бяльк., Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прасме́ргнуць, просмэ́ргнутэ ’прасмярдзець (напр., аб мясе)’ (брэсц., Нар. словатв.). Кантамінаванае слова: прасмярдзець + сморгаць, шморгаць. Параўн. яшчэ сморгі ’соплі’. Магчыма, мы маем тут і кантамінаванае значэнне ’прасмярдзець і пакрыцца сліззю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасмулы́жыцца ’працерціся аж да зямлі (пра зімовую дарогу)’ (Касп.). Параўн. смурыжыць ’церці’ (Бяльк.), рус. цвяр. смурыгаць ’тс’. Апошняе лічыцца пазнейшым ітэратыўным утварэннем ад сморгать (Фасмер, 3, 693). Гл. сморгаць, шморгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смурглі́ ‘соплі’ (гродз., Сл. ПЗБ), смэ́рглі ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), смэ́ргі ‘тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ); сюды ж смэргу́ль ‘смаркаты чалавек’ (Жд. 2), смэ́ргля ‘тс’ (Скарбы), смэ́ргель, смэ́ргля ‘сапляк, недаростак’ (Скарбы), смаргу́ль ‘вельмі скупы чалавек’ (в.-дзв., Шатал.). Выводзяць з літ. smùrgliai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 507), што можна аднесці толькі да часткі форм. Хутчэй экспрэсіўная дэфармацыя дэрыватаў ад сморгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарга́нец, смаргане́ц ‘расліна Holcus L.’ (Байк. і Некр., Кіс.), ‘метлюжок, Poa pratensis L.’ (Кіс.). Няясна, магчыма, да смо́ргаць ‘ірваць’ (гл.), параўн. смарга́ць ‘тузаць’, смарга́ны ‘пацёрты’ (Байк. і Некр.), аднак матывацыя застаецца няяснай. Відаць, звязана нейкім чынам з сморг ‘гарачая пара, прыпар’ (гл.), смарго́вы (гл. наступнае слова), што суадносяць слова з іншай назвай расліны — пажарніца (гл.), параўн. смарганец росце на погорэлом полі (лельч., Арх. ГУ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуры́жыць ‘вадзіць па чым-небудзь; паціраць, церці’ (ТСБМ, Нік. Очерки, Бяльк.), ‘шаркаць нагамі пры хадзьбе’ (Сцяшк. Сл.), ‘змякчаць вяроўку трэннем’ (Юрч.), смура́жыць ‘тс’ (Бяльк.). Гл. мурыжыць, няяснага паходжання; магчыма, да муругі ‘рыжы (гл.), параўн. балг. му́ргав ‘смуглы’, рус. сму́рый ‘цёмна-шэры’, што можа быць звязана з смуніць (гл.). Фасмер (3, 693) рус. смурыгать ‘церці, часаць’ следам за Праабражэнскім (2, 338) разглядае як ітэратыў да сморгать (гл. сморгаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)