смо́лкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смо́лкі смо́лкая смо́лкае смо́лкія
Р. смо́лкага смо́лкай
смо́лкае
смо́лкага смо́лкіх
Д. смо́лкаму смо́лкай смо́лкаму смо́лкім
В. смо́лкі (неадуш.)
смо́лкага (адуш.)
смо́лкую смо́лкае смо́лкія (неадуш.)
смо́лкіх (адуш.)
Т. смо́лкім смо́лкай
смо́лкаю
смо́лкім смо́лкімі
М. смо́лкім смо́лкай смо́лкім смо́лкіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смо́лкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Тое, што і смалісты (у 1 знач.). Ліплі да пальцаў смолкія стружкі і трэскі, якія Міша кідаў у агонь. Арочка.

2. Намазаны, насычаны смалой (у 2 знач.). І квач, кудзеляю абкручаны, Па смолкай грубцы гарцаваў. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́лка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Смо́лка
Р. Смо́лкі
Д. Смо́лцы
В. Смо́лку
Т. Смо́лкай
Смо́лкаю
М. Смо́лцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смо́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. смо́лка
Р. смо́лкі
Д. смо́лцы
В. смо́лку
Т. смо́лкай
смо́лкаю
М. смо́лцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«КО́ТВІЧ»,

прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 70 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Клячыцкія, Крыцкія, Лянкевічы, Радаміцкія, Смолкі, Струпінскія, Талкачы. Мае ў сярэбраным полі чырв. пояс. Клейнод — над прылбіцай з каронай рука ў латах з мячом. Існуюць варыянты герба: сярэбраны пояс у чырв. полі, чорны пояс у сярэбраным полі, у клейнодзе — тры страусавыя пёры і інш. У Польшчы вядомы з сярэдзіны 14 ст., пазней вельмі пашыраны ў ВКЛ.

Герб «Котвіч».

т. 8, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВІР,

возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Страча, за 27 км на ПдЗ ад г. Мядзел. Пл. 22,28 км², даўж. 14,1 км, найб. шыр. 2,3 км, найб. глыб. 8,7 м, даўж. берагавой лініі 31,2 км. Пл. вадазбору 364 км². Аб’ём вады 104,3 млн. м³. Катлавіна лагчыннага тыпу. Зах. схілы выш. 12—15 м (участкамі да 25 м), разараныя ці пад хмызняком, усходнія — выш. 3—5 м, параслі лесам. Пойма на У і Пн шыр. да 200 м, пад зрэджаным хмызняком, забалочаная, парэзаная сеткай меліярац. каналаў. Берагі высокія (да 0,7 м), месцамі зліваюцца са схіламі, усходнія — нізкія, забалочаныя. У цэнтры і на Пд пясчаныя мелі (2 і 3,4 м). Дно да глыб. 4 м пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей сапрапелістае. Мінералізацыя вады да 260 мг/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае ўздоўж усх. берагоў, у вытоку Свірыцы і месцы ўпадзення Смолкі паласа трыснягу і чароту дасягае шыр. 200 м. Упадаюць рэкі Смолка, Вял. Перакоп, некалькі ручаёў. На Пн выцякае р. Свірыца. Гідралаг. назіранні з 1965. Месца адпачынку, каля возера санаторый «Свір».

Возера Свір.

т. 14, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)