смаркачы́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. смаркачы́
Р. смаркачо́ў
Д. смаркача́м
В. смаркачы́
Т. смаркача́мі
М. смаркача́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

со́плі, -яў, адз. со́пля, -і, ж. (разм.).

Слізь, што выдзяляецца з носа; смаркачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смарка́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. смарка́ч смаркачы́
Р. смаркача́ смаркачо́ў
Д. смаркачу́ смаркача́м
В. смаркача́ смаркачо́ў
Т. смаркачо́м смаркача́мі
М. смаркачу́ смаркача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мослысмаркачы’ (бых., Мат. Маг.). Да мусоліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смарка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. мн. Слізь, якая выцякае з носа.

Вытры смаркачы!

С. пад носам вісіць.

2. перан. Пра дзіця, а таксама пра маладога нявопытнага ў справах чалавека (разм., зневаж.).

|| ж. смарка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́плі, ‑яў; адз. сопля, ‑і, ж.

Разм. Слізь, выдзяленні з носа; смаркачы.

•••

Соплі распусціць — праявіць маладушша; пачаць ныць, хныкаць.

Соплі ўцерці (груб.) — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смарка́ч, ‑а, м.

1. толькі мн. (смаркачы́, ‑оў). Слізь, якая выцякае з носа, збіраецца ў носе. Смаркачы яшчэ з носа цякуць, а збіраюцца свет перайначыць... Божа ты мой, божа! от дачакаліся! — гаротна выгукваў дзед Піліп. Колас. Смаркачы вытры! — злосна сказала сакратарка і рушыла назад у пакой. Навуменка.

2. Адна кропля гэтай слізі. Смаркач пад носам.

3. Разм. зневаж. Пра дзіця. Гэтак ішлі гады за гадамі. З смаркача выцягнуўся я ўжо на ладнага дзецюка. Ядвігін Ш. // Пра маладога нявопытнага ў справах чалавека. [Глушак:] «Зноў гэты смаркач [Сцяпан] утыкае нос свой куды не трэба!» Мележ. — Хо! Р-работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Ну, скажы ты мне, смаркач! — загарлапаніў .. [шафёр], паглядваючы то на застаўку, то на мяне. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смарка́ць, смарка́цца ‘ачышчаць нос’. Параўн. укр. сморка́ти, рус. сморка́ть(ся), стараж.-рус. смъркати, ц.-слав. смръкати, смръкъсмаркачы’, польск. smarkać, smarkсмаркачы’, в.-луж. smorkać, н.-луж. smarkaś, чэш. smrkati, славац. smrkať, серб.-харв. шмр́кати, славен. smŕkati, smŕk ‘соплі’, балг. смъ́ркам, макед. смрка, шмрка. Прасл. *smъrkъ, *smъrkati (або *smr̥kati) роднаснае літ. smùrgas ‘соплі’, smurkštinti ‘запэцкаць, забрудзіць’, лат. smurgât, новаперс. morg ‘соплі’; усё з і.-е. *smerk‑/*smerg‑ (параўн. сморгаць). Гл. Фасмер, 3, 691; Махэк₂, 562; Шустар-Шэўц, 1323; Сной₁, 586; Рэйзак, 586; Борысь, 562. Сюды ж смаркачы́ ‘соплі’, смарка́ч ‘малады нявопытны чалавек’, смаркуль ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

snivel

[ˈsnɪvəl]

1.

v.i. (-ll-)

пла́каць, усхлі́пваючы; распуска́ць со́плі

2.

n.

1) плаксі́васьць f.

2) смаркачы́, со́плі pl. only

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ню́ні, у выразе распусціць нюні ’расплакацца’ (Сл. ПЗБ), ню́нькі ’плач’: «Нюнькі справив» (Нас.), рус. ню́ни ’губы, слёзы; слюні, смаркачы’, нюнькать ’плакаць’, чэш. ňuňat ’плакаць (у размове з дзецьмі)’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 92; Махэк₂, 402).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)