слі́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слі́чны слі́чная слі́чнае слі́чныя
Р. слі́чнага слі́чнай
слі́чнае
слі́чнага слі́чных
Д. слі́чнаму слі́чнай слі́чнаму слі́чным
В. слі́чны (неадуш.)
слі́чнага (адуш.)
слі́чную слі́чнае слі́чныя (неадуш.)
слі́чных (адуш.)
Т. слі́чным слі́чнай
слі́чнаю
слі́чным слі́чнымі
М. слі́чным слі́чнай слі́чным слі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Слі́чны ‘прыгожы, цудоўны’ (Нас.), ‘прыгожы, прывабны’ (Бяльк., Нар. Гом., Сцяшк. Сл.). Як і ст.-бел. сличный ‘прыгожы, прывабны, цудоўны, чароўны’ (Ст.-бел. лексікон) з польск. śliczny ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Апошняе да lice ‘твар’ (Брукнер, 298); гл., напрыклад, ліцава́ць. Адносна падобных утварэнняў у славянскіх мовах, што ўзыходзяць да *sъličьnъjь, гл. Трубачоў, Проспект, 81.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праслі́чны ’прыгожы’ (Нас.). З пра і слічны (гл.), параўн. польск. pześliczny ’прыгожанькі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУРАВА́Й, астрагал (Astragalus),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 2000 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я, пераважна ў засушлівых абласцях. На Беларусі 4 віды К.: дацкі (A. danicus), нутавы (A. cicer), пясчаны (А. arenarius), саладкалісты (A. glycyphyllos, нар. назвы паўзун лесавы, пельзач лясны, гарох воўчы, слічны ясь) і 7 інтрадукаваных. Трапляецца ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе, у поймах рэк.

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, травы, паўкусты, невял. кусты. Лісце няпарна- ці парнаперыстае, часам з калючкай на канцы чаранка. Кветкі няправільныя, у пазушных гронках або галоўках. Плод — струк. Кармавыя, лек. і дэкар. расліны.

Куравай.

т. 9, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)