Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Слімакі, слімаке́ ‘сліна (пры плачы)’ (Нас.; зэльв., Нар. словатв.). Да папярэдняга слова. Параўн. польск.дыял.ślimaczyć się ‘плакаць, хныкаць’ < ślimak (Варш. сл., 6, 729).
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Слімба́ты ‘слінявы’ (слуц., Жыв. сл.). Да папярэдняга слова, праз экспрэсіўны назоўнік *слімба (аб суф. ‑б(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 33), параўн. слімакава́ты ‘пакрыты слінай, мокры ад сліны’ (ТСБМ), утворанае ад слімак, слімакі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЁГАЧНЫЯ МАЛЮ́СКІ (Pulmonata),
падклас бруханогіх малюскаў. 2 надатр.: сядзячавокія (Basommatophora) і сцяблініставокія (Stylommatophora), каля 100 сям., больш за 35 тыс. відаў. Вядомы з карбону (каля 350 млн.г. назад), росквіт у кайназоі (каля 25 млн.г. назад). Пашыраны ўсюды; большасць жыве на сушы, частка — у прэснай вадзе, нямногія — у моры. На Беларусі больш за 50 відаў, з іх каля 30 відаў прэснаводныя. Найб. вядомыя слімакі, слізнякі.
У большасці Л.м. ракавіна 0,6—210 мм. Цела мае галаву, вантробны мяшок са скурнай складкай — мантыяй, нагу. Унутр. паверхня мантыйнай поласці функцыянуе як лёгкае. Раслінна- і дэтрытаедныя, ёсць драпежнікі. Гермафрадыты; большасць відаў утварае сперматафоры, некаторыя яйцажывародныя. Развіццё без стадыі лічынкі.