Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
слёзка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1.Памянш.-ласк.да сляза (у 1, 2 і 4 знач.). Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць.Багдановіч.
2.толькімн. (слёзкі, ‑зак). Злакавая расліна з суквеццем, якое складаецца з буйных каласкоў; дрыжнік. І мядунка і герань, Слёзкі, мята, кашка! Сто букетаў назбіраць Тут за дзень няцяжка.Гілевіч.На світанні выходзіць за вёску Па іскрыстай халоднай расе, І чабор, і рамонкі, і слёзкі У прыполе дадому нясе.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слёзкажпамянш Tränchen n -s, -, Trä́nchentröpfen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сляза́, -ы́, мн. слёзы і (з ліч. 2, 3, 4) слязы́, слёз, ж.
1.мн., адз. ў знач.зб. Празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца слёзнымі залозамі вачэй пры раздражненні, болі або моцных перажываннях.
На марозе з вачэй цякуць слёзы.
2. Адна кропля такой вадкасці.
З вока паказалася с.
3.мн. Плач.
Прыйсці са слязамі.
Не стрымаць слёз.
Скрозь слёзы (плачучы).
◊
Аблівацца слязамі — моцна плакаць.
Пусціць слязу — заплакаць (іран.).
|| памянш.слёзка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж. (да 2 знач.) іслязі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
łezka
ж. слязінка, слёзка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Плёска ’сляза’ (лельч., Мат. Гом.). Да пліска ’тс’, шпокаць (гл.) пры ад’ідэацыі слёзка ’слязінка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слёзкі ‘дрыжнік, Briza L.’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ, Кіс.), ‘расіца, Drosera rotundifolia L.’, слёзка ‘чорнагалоў, Prunella L.’ (Нас.), ‘фуксія’ (ушац., Жыв. сл.; ТС). Часта ў складаных назвах тыпу зязюліны слёзкі, параўн. слёзкі божэй ма́церы ‘гваздзік палявы’ (ТС), божыя слёзкі ‘тс’ (Кіс.), слёзкі авечыя ‘сачавіца’ (Сл. ПЗБ) і г. д. Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах: рус.слёзки ‘гваздзіка, Dianthus deltoides’, кукушкины слёзки ‘дрыжнік’, чэш.slzy Panny Marie ‘тс’. Да сляза (гл.), мабыць, паводле формы каласкоў, круглявых або яйкападобных.