слязлі́вы, -ая, -ае.

1. Схільны часта плакаць.

Слязлівая дзяўчынка.

2. Які плача, жаласны.

С. голас.

|| наз. слязлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слязлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слязлі́вы слязлі́вая слязлі́вае слязлі́выя
Р. слязлі́вага слязлі́вай
слязлі́вае
слязлі́вага слязлі́вых
Д. слязлі́ваму слязлі́вай слязлі́ваму слязлі́вым
В. слязлі́вы (неадуш.)
слязлі́вага (адуш.)
слязлі́вую слязлі́вае слязлі́выя (неадуш.)
слязлі́вых (адуш.)
Т. слязлі́вым слязлі́вай
слязлі́ваю
слязлі́вым слязлі́вымі
М. слязлі́вым слязлі́вай слязлі́вым слязлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слязлі́вы

1. в разн. знач. слезли́вый;

~вае дзіця́ — слезли́вый ребёнок;

с. го́лас — слезли́вый го́лос;

2. (о глазах) слезя́щийся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слязлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта плача (пра чалавека), схільны да слёз. Слязлівае дзіця. □ Заўсёды злодзей пад судом слязлівы. Корбан. / у перан. ужыв. Зашумела слязлівая восень — І закрылася хмарамі просінь. Журба. // Які выказвае схільнасць да слёз; плаксівы. Слязлівы тон. □ Да камісара Кінуўшыся хутка,.. Я голасам слязлівым і цянюткім Прасіў яго: — Вазьмі мяне з сабой!.. Хведаровіч.

2. Які выклікае жаласць, спачуванне. Голас мой часта зрываўся, сіпкі сціскалі горла — расказ быў слязлівы, жаласлівы, варты хіба толькі спачування. Мыслівец. // Чуллівы. Дзеянне разгортваецца ў.. [апавяданні] марудна, шмат слязлівай сентыментальнасці. С. Александровіч.

3. Разм. З слязамі, напоўнены слязамі; слязісты (пра вочы). [Кабыла] павярнула галаву і зірнула сумнымі слязлівымі вачыма. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слязлі́вы wéinerlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

слезли́вый слязлі́вы, плаксі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слезя́щийся прил. слязі́сты, слязлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слязлі́васць ж. слезли́вость; см. слязлі́вы 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tear-jerker [ˈtɪəˌdʒɜ:kə] n. infml слязлі́вы фільм, слязлі́вая п’е́са

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wéinerlich a плаксі́вы, слязлі́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)