1. Тое, што назапашана; пэўная колькасць чаго‑н., прыгатаванага на будучае. Харчовыя запасы. Запасы на зіму. □ Велізарныя запасы хлеба былі звалены на станцыі.Лынькоў.Выходзяць запасы патронаў, Не стала ні кроплі вады.Бачыла.
2.звычайнамн. (запа́сы, ‑аў). Пэўная колькасць чаго‑н., якая ёсць у наяўнасці дзе‑н., у чыім‑н. распараджэнні. Запасы нафты. Запасы вільгаці ў глебе.
3.перан. Колькасць, аб’ём чыіх‑н. ведаў, здольнасцей, пачуццяў. Слоўнікавызапас вучня. Запас ведаў. □ У Макара знаходзяцца і трапныя словы і невычэрпны запас энергіі, выдумкі.Хромчанка.
4.Разм. Лішак тканіны за швом, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца растачыць шво. Сукенка з запасам.// Увогуле лішак чаго‑н., перавышэнне нормы, меры і пад. Адзін з чырвонаармейцаў заўважыў, што катух не шчыльна прылягае да сцяны, паміж сцяной і катухом так каля паўаршына яшчэ запасу.Крапіва.
5. Катэгорыя грамадзян, якія стаяць на воінскім уліку і могуць быць выкарыстаны ў часе вайны. Афіцэр запасу. Перавесці ў запас.
•••
Загнаць запасгл. загнаць.
У запасе — назапашана; ёсць. Дзень у мяне быў у запасе і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі.Ракітны.
У запас; на запас — на ўсякі выпадак, на будучае. Шульц меў магчымасць гатаваць некаторую колькасць прадукцыі ў запас.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vocabulary[vəˈkæbjələri]n.
1.сло́ўнікавызапа́с;
a vocabulary test праве́рка сло́ўнікавага запа́су;
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
vocabulary
[voʊˈkæbjəleri]
n., pl. -laries
1) сло́ўнікавызапа́с
Reading will increase your vocabulary — чыта́ньне павялі́чыыць твой сло́ўнікавызапа́с
2) сло́ўнік -а m.; гласа́рый -ю m
3) ле́ксыка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Vokabulár[vo-]n -s, -e спіс слоў, сло́ўнік, сло́ўнікавызапа́с
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бе́дны, -ая, -ае.
1. Які не мае дастаткова матэрыяльных сродкаў; небагаты, незаможны.
Б. чалавек.
2. Аднастайны, мізэрны; які мае недахоп у чым-н.
Бедная расліннасць.
Б. слоўнікавызапас.
3. Нешчаслівы, які выклікае спачуванне да сябе.
Беднае дзіця.
4. Танны, просты.
Б. гардэроб.
Бедная вопратка.
|| наз.бе́днасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыдо́ба ’спрыяльныя прыродныя ўмовы; выгода, раздолле’ (Бяльк., ст.-дар., бярэз., Янк. 1; Сл. ПЗБ, ПСл, ЛА, 5), прыдо́бства ’зручнасць, выгада’ (Ян.), прыдо́бны ’ўрадлівы’ (калінк., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад до́ба з семантыкай ’уласная прырода, уласцівасці (пра чалавека); асяроддзе’ (гл.), што да прасл.*doba ’(зручны) час, перыяд часу, тэрмін, момант; узрост’. У SP (3, 285–286) прапануецца звязваць прыведзеныя вышэй значэнні з *doba, якое ўзыходзіць да і.-е. назоўніка з асновай на ‑r‑ (‑r‑/‑n‑) — *dhabhō(r) > *dabō(r) > Р. скл. адз. л. *dabons > *doby; параўн. асабліва літ.dabar̃ ’цяпер’. З другога боку, існавала аманімічнае першаму *doba, але з асновай на ‑ā, роднаснае літ.dabà ’прырода, натура, характар, звычай’ і лат.daba ’спосаб, уласцівасць, звычай, характар’. Прыняўшы гэтае меркаванне і маючы цяпер ў падмурку поўны слоўнікавы матэрыял і асабліва семантыку ўтварэнняў з прэфіксам пры‑ (сюды ж укр.придо́ба ’добрыя ўмовы жыцця; зручнасць; зручнае для чаго-небудзь месца’), можна ўпэўнена рэканструяваць у прасл.*doba сінанімічныя дыялектныя значэнні ’прырода, (добрыя, спрыяльныя) прыродныя ўмовы; прырода, уласцівасці (чалавека)’, параўн. тут яшчэ крыху аддаленыя серб.-харв.прѝдобница ’цяжарная’, в.-луж.doba ’запас, наяўнасць’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 96–97; Анікін, Этимология, 214–215.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бе́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае або мае вельмі мала сродкаў на жыццё; незаможны; проціл. багаты. Панская зямля і маёмасць былі канфіскаваны і перададзены батракам і бедным сялянам.Кавалёў./узнач.наз.бе́дны, ‑ага, м.Багаты беднаму не сябра.Прыказка.
2. Аднастайны, мізэрны. Расліннасць на поўначы бедная. □ [Тапурыя] марыў аб незвычайных прыгодах, аздабляючы вымыслам сваё беднае на падзеі і ўражанні жыццё.Самуйлёнак.
3. Які мае недахоп у чым‑н., змяшчае ў сабе мала чаго‑н. Вучні трэціх класаў школ з рускай мовай навучання толькі пачынаюць вывучаць беларускую мову, слоўнікавызапас іх вельмі бедны, у іх не хапае слоў для выказвання сваіх думак і пачуццяў.Самцэвіч.І была яна, мусіць, такою мізэрнаю, гэтая бедная радасць, што яе цьмяны праменьчык не дасягае сённяшняга дня і не грэе старое сэрца чалавека...Самуйлёнак.
4. Які выклікае спачуванне да сябе; нешчаслівы. Не паспела бедная дзяўчына павесіць пад страху серп, як прыйшлося ўзяць у рукі сахор — пакідаць гной, растрасаць яго на полі.Чарнышэвіч.
5. Танны, просты, небагаты. Вопратка па хадаках была бедная: шарачковыя штаны, кужэльная сарочка, саматканыя світкі, не падобныя на тутэйшыя.Пальчэўскі.Бедная была кватэра, нізкая, цёмная, з дзіркамі ў падлозе і сценах.Маўр.
•••
Бедная галавагл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фонд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Грашовыя сродкі або матэрыяльныя каштоўнасці дзяржавы, прадпрыемства, якія выкарыстоўваюцца для розных мэт. Фонд заработнай платы. □ [Далодка:] — Трэба будаваць сваю гідрастанцыю. Будаваць — трэба мець фонд, ці залезці ў крэдыт.Грамовіч.Высокія даходы дазваляюць рассветаўцам штогод адлічваць вялікія сумы на папаўненне непадзельнага фонду.Данілевіч.// Рэсурсы, запасы, рэзервы чаго‑н. Насенны фонд. Зямельны фонд. Жыллёвы фонд. Асноўны слоўнікавы фонд мовы. □ Што такое трус? Сена не патрабуе, зімуе і летуе без усякіх там збожжавых фондаў.Ракітны.Кантора не мела ўласнага падменнага фонду, і жыхары, перацягнуўшы ўсе рэчы ў калідор ці кухню, сяк-так масціліся, пакуль у кватэры ішоў рамонт.Даніленка.// Сховішча рукапісаў, гістарычных дакументаў, старадрукаў і пад. Рукапісны фонд. Архіўныя фонды.//толькіадз.; чаго або які. Грашовыя сродкі, якія накопліваюцца шляхам збору на карысць каго‑, чаго‑н. Фонд міру. □ Яшчэ ў пачатку работ па аднаўленню горада быў арганізаваны грамадскі фонд, у які добраахвотна ўнеслі свае ўзносы тысячы рабочых, служачых, сялян.«Беларусь».
2.толькімн. (фо́нды, ‑аў). У капіталістычных краінах — каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак у выглядзе вызначанага працэнта. Банкаўскія фонды. Зніжэнне фондаў на біржы.
3.зазначэннем. Арганізацыя для аказання матэрыяльнай дапамогі творчым работнікам (пісьменнікам, мастакам і інш.). Літаратурны фонд СССР. Мастацкі фонд СССР.
•••
Залаты фонд (запас) — дзяржаўны фонд золата ў злітках і манетах, які захоўваецца ў цэнтральным эмісійным банку або казначэйстве краіны.
Фонд накаплення — частка нацыянальнага даходу сацыялістычнай дзяржавы, што ідзе на расшырэнне вытворчасці, стварэнне рэзерваў, а таксама для павелічэння матэрыяльных запасаў невытворчай сферы.
Фонд спажывання — частка нацыянальнага даходу сацыялістычнай дзяржавы, прызначаная на задавальненне індывідуальных і грамадскіх патрэб у прадметах ужытку і паслугах.
[Фр. fonds.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)