сло́ік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікая шкляная або гліняная пасудзіна.

С. з кампотам.

|| прым. сло́ікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сло́ік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сло́ік сло́ікі
Р. сло́іка сло́ікаў
Д. сло́іку сло́ікам
В. сло́ік сло́ікі
Т. сло́ікам сло́ікамі
М. сло́іку сло́іках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сло́ік м. ба́нка ж.;

с. варэ́ння — ба́нка варе́нья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сло́ік, ‑а, м.

Невялікая шкляная або гліняная пасудзіна. Зеленаватыя рыжыкі складаліся ў дзежачкі, гліняныя слоікі, саліліся. Васілевіч. [Прылуцкі] трымаў у руках шкляны слоік з хімічнымі прэпаратамі. Новікаў. // Колькасць чаго‑н., якая змяшчаецца ў такой пасудзіне. Ды яшчэ сённяшняй раніцай, збіраючыся сюды, .. [маці] памяняла на базары апошнія свае туфлі на слоік тварагу. Мехаў. Слоіка салёных груздоў, купленага на станцыі, хапала.. [Будрысу], з бульбай, на два дні. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сло́ік м Glas n -es, Gläser, Konsrvenglas [-vən-] n, inmachglas n (шкляны); Tnbüchse f -, -n (з гліны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сло́й

‘вялікі слоік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сло́й сло́і
Р. сло́я сло́яў
Д. сло́ю сло́ям
В. сло́й сло́і
Т. сло́ем сло́ямі
М. сло́і сло́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

далажы́ць², -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; зак., што і чаго.

Палажыць дадаткова; дадаць, дакласці.

Д. у слоік варэнне.

Д. яшчэ дзясятку.

|| незак. дакла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сло́ічак, ‑чка; Р мн. ‑чкаў; м.

Памянш. да слоік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махо́тка обл. збано́к, -нка́ м., сло́ік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bell jar

шкляны́ сло́ік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)