Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
следапы́т, -а, М -пы́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Той, хто добра распазнае сляды, высочвае каго-н. па слядах.
Паляўнічы-с.
Разведчык-с.
2. Той, хто шукае сляды былых гістарычных падзей.
Юныя следапыты накіраваліся ў паход па месцах баявой славы.
|| прым.следапы́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
следапы́тм. следопы́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
следапы́т, ‑а, М ‑пыце, м.
Той, хто добра распазнае сляды, хто высочвае каго‑н. па слядах. Паляўнічы-следапыт. Разведчык-следапыт. □ Што ж, следапыт, ідзі, выпытвай. Дзе лось пасецца ці каза!Калачынскі.// Пра чалавека, які шукае каго‑, што‑н. І па сённяшні дзень не выяўлены ўсе ўдзельнікі камсамольскага падполля Беларусі. Іх шукаюць вучоныя і чырвоныя следапыты, іх нечакана адкрываюць следчыя.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
следапы́тм. Spúrenleser m -s, -, Fährtensucher m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Следапы́т ‘той, хто добра распазнае сляды, хто высочвае каго-небудзь па слядах’ (ТСБМ). З рус.следопы́т, дзе, як мяркуюць, з’яўляецца калькай англ.pathfinder, мабыць, у сувязі з перакладам рамана Ф. Купера “The Pathfinder”, рус. выданне — у 1841 г. Да след і пытаць; Трубачоў у Фасмер, 3, 668.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
следопы́тследапы́т, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
pathfinder[ˈpɑ:θfaɪndə]n.
1. землепрахо́дца; следапы́т
2. першаадкрыва́льнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
trailblazer[ˈtreɪlˌbleɪzə]n.
1. той, хто праклада́е шлях (у лесе)
2. нава́тар, піяне́р; першапрахо́дца; следапы́т
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АШЫ́РАЎ Чары (н. 10.12.1910, с. Кешы, каля Ашгабата),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1970). Вучыўся ў Ін-це навук. педагогікі. Друкавацца пачаў у 1928. У вершаванай аповесці «Канец крывавага водападзелу» (1948, новы варыянт 1953) адлюстраваў сац. пераўтварэнні ў туркм. ауле ў 1920—30-я г. Паэмы «Крывавае супраціўленне», «Разлука» (абедзве 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (1957), «Сын Ялкаба» (1962), «Джыгіты Гак’яйлы» (1965), раманы «Следапыт» (1970), «Блізняты» (1973—74), «Стары правадыр» (1979) пра мірнае жыццё і дружбу народаў. Пераклаў на туркм. мову паасобныя творы Я.Купалы.