1. Сырое надвор’е з дажджом і мокрым снегам. Прыйшла восень з дажджамі, слотай, а перамогі ўсё не было.Пальчэўскі.Здавалася, што кожны тэлеграфны слуп пры шляху гудзе бесперапынна: і нудна, клічучы вятры і непагадзь, асеннюю слату і холад.Чарнышэвіч.У зімнюю завіруху і ў асеннюю слоту стаяў ён [дзядзька Яўтух], узіраючыся ў густую цемру, у сіняваты змрок, у туманнае ранне.Бялевіч.Ды і самі вуліцы, асабліва ў веснавое разводдзе ці асеннюю слату, .. танулі ў балоце.Мележ.// Вільгаць, макрэча. Асенні снег доўга не трывае — прыбаўляе слаты.Навуменка.І, разагрэты шпаркаю хадою па слоце каламутных каляін, шапчу... рыфмую з шолахам ялін смак цыгарэт і водар сырадою...Федзюковіч./упаэт.ужыв.Пражыў на свеце многа: Вёз нечага сто год. За век пабачыў гора, Нямала вынес слот.Жылка.
2.м. і ж.; перан. Пра чалавека, які надакучае, прыстае. [Бабуля:] — Адчапіся, слата, у горле перасохла. Прадзі вось лепш, а то будзе бацька без кашулі.Брыль.
•••
Вязацца слатою (слотаю)гл. вязацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак.
Перастаць, скончыць бушаваць. Адышлі халады і слата, адбушавалі першыя навальніцы.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sleet[sli:t]n. сло́та, слата́; снег або́ град з да жджо́м; мо́кры снег
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)