Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Скін-эфект, гл. Паверхневы эфект
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СКІН-ЭФЕ́КТ (ад англ. skin скура, абалонка + эфект), паверхневы эфект,
затуханне электрамагнітных хваль па меры іх пранікнення ў праводнае асяроддзе. У выніку пераменны ток размяркоўваецца пераважна ў паверхневым слоі (скін-слоі) правадніка, пераменны магн. паток — у паверхневым слоі магнітаправода.
С.-э. тлумачыцца тым, што пад дзеяннем знешняга пераменнага поля свабодныя электроны правадніка ствараюць віхравыя токі, поле якіх кампенсуе знешняе поле ў аб’ёме правадніка. У выніку частка эл.-магн. энергіі пераўтвараецца ў цеплавую, што і вядзе да затухання хваль. Праяўленне С.-э. тым большае, чым большая частата току або магн. патоку, плошча сячэння проваду або магнітаправода, праводнасць і магн. пранікальнасць матэрыялу. С.-э. вядзе да павелічэння эл. супраціўлення проваду пераменнаму току ў параўнанні з супраціўленнем пастаяннаму току і да размагнічвання магнітаправода віхравымі токамі. На С.-э. заснаваны дзеянне эл.-магн. экранаў, высокачастотная паверхневая загартоўка стальных вырабаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скін-эфе́кт
(ад англ. skin = скура, абалонка + эфект)
1) неаднароднае размеркаванне пераменнага току і звязанага з ім электрамагнітнага поля па сячэнні правадніка: працяканне току высокай частаты не па ўсім сячэнні правадніка, а па яго паверхневым слоі;
2) узмацненне магнітнага поля ў паверхневых слаях целаў, што намагнічваюцца пераменным магнітным полем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў аперацыйнага злічэння. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1891). З 1866 у тэлегр. кампаніі ў г. Ньюкасл, з 1874 ва ўласнай лабараторыі. Навук. працы па электрамагнетызме і матэм. фізіцы. Даследаваў распаўсюджванне эл.-магн. ваганняў па адна- і двухправодных лініях, увёў (незалежна ад Дж.Г.Пойнтынга і М.А.Умава) вектар шчыльнасці патоку эл.-магн. энергіі, стварыў тэорыю перадачы сігналаў на далёкія адлегласці. Незалежна ад Дж.Рэлея пабудаваў тэорыю скін-эфекту (1886). Паказаў, што маса зараджанай часціцы мяняецца ў залежнасці ад скорасці (1892). Пастуліраваў існаванне іанізаванага слоя атмасферы, што адбівае эл.магн. хвалі (1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІХРАВЫ́Я ТО́КІ, токі Фуко,
замкнутыя эл. токі ў масіўных правадніках, выкліканыя пераменным магн. полем. Напрамак віхравых токаў вызначаецца паводле Ленца правіла. Замыкаюцца віхравыя токі непасрэдна ў праводнай масе з утварэннем віхрападобных контураў і награваюць яе ў адпаведнасці з Джоўля—Ленца законам, што выкарыстоўваецца, напр., для індукцыйнага нагрэву металаў. Узаемадзеянне віхравых токаў з асн.магн. полем прыводзіць у мех. рух (або затарможвае) праводнае цела, што выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, эл. машынах пераменнага току і інш.
Віхравыя токі выклікаюць скін-эфект (магн. ў магнітаправодах, эл. ў любым правадніку, па якім цячэ пераменны ток), што павялічвае страты энергіі. Для змяншэння страт магнітаправоды вырабляюць з тонкіх лістоў, ізаляваных адзін ад аднаго; выкарыстоўваюць сталь з павышанай колькасцю крэмнію, замяняюць ферамагн. матэрыялы магнітадыэлектрыкамі; высокачастотныя правады вырабляюць пустацелыя або з асобных жыл, ізаляваных адна ад адной.
Віхравыя токі (пункцір) у асяродку шпулі пры павелічэнні току (I): а — суцэльны асяродак; б — пласціністы асяродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
фізічная велічыня, якая характарызуе процідзеянне эл. ланцуга (ці яго ўчастка) электрычнаму току. Абумоўлена перадачай ці пераўтварэннем эл. энергіі ў інш. віды энергіі: пры неабарачальным пераўтварэнні эл. энергіі (пераважна ў цеплавую) Э.с. наз.амічным супраціўленнем (ці актыўным); Э.с., абумоўленае перадачай энергіі эл. ці магн. полю і ў адваротным напрамку, наз.рэактыўным супраціўленнем.
Пры сіле пастаяннага току J і напружанні U паводле Ома закону Э.с. R ланцуга роўна R = U/J. Яно залежыць ад матэрыялу правадніка, яго геам. памераў і формы. Для аднароднага па саставу правадніка з пастаяннай плошчай папярочнага сячэння S і даўж.l: R = ρl/s, дзе ρ — удзельнае Э.с., якое характарызуе матэрыял правадніка. Велічыня, адваротная ρ, σ = 1/ρназ. ўдзельнай электраправоднасцю. З ростам т-ры Э.с. праваднікоў павялічваецца, з паніжэннем — памяншаецца. Пры вельмі нізкіх т-рах Э.с. некаторых металаў і сплаваў падае да нуля (гл.Звышправоднасць). Актыўнае Э.с. пераменнаму току большае, чым пастаяннаму, з прычыны павелічэння шчыльнасці току ў паверхні правадніка (гл.Скін-эфект), а таксама з-за страт на віхравыя токі і магн.гістэрэзіс. Пры пераменным току поўнае Э.с. ланцуга Z вызначаецца акрамя актыўнага r таксама і рэактыўным супраціўленнем x, якое залежыць ад індуктыўнасці і электраёмістасці. Для сінусаідальнага току
. Адзінка Э.с. ў СІ — ом.