скупля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скупля́ю скупля́ем
2-я ас. скупля́еш скупля́еце
3-я ас. скупля́е скупля́юць
Прошлы час
м. скупля́ў скупля́лі
ж. скупля́ла
н. скупля́ла
Загадны лад
2-я ас. скупля́й скупля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скупля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скупля́ць несов. скупа́ть; см. скупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Незак. да скупіць.

2. Купляць з мэтай перапродажу ці нарыхтоўкі; займацца скупкай. У колішнія часы скупляў Сіпак зямлю за нішто ў салдатак. Лынькоў. Расказалі жывёлаводкі, як раней нейкі купец скупляў у іх ваколіцах худую жывёлу і маладняк, адкормліваў бульбай і брагай і прадаваў на бойню. Місько. [Феадал] скупляў пяньку, лён, ільнасемя, збожжа ў сялян па ганнай цане і затым збываў іх на тым жа мясцовым рынку вясной, калі цэны па прадукты сельскай гаспадаркі былі больш высокія, або, што часцей сустракалася, адпраўляў па экспарт. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупля́ць гл. скyпі́ць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скупі́ць, скуплю́, ску́піш, ску́піць; ску́плены; зак., каго-што.

Купіць (усё, многае).

С. многа кніг.

|| незак. скупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ску́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ску́пачны, -ая, -ае (спец.) і скупны́, -а́я, -о́е (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупа́ть несов. скупля́ць, ску́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да скупляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́пліваць несов., см. скупля́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупля́цца несов., страд. скупа́ться; искупа́ться; см. скупля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skupować

незак. скупляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)