скупава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скупава́ты скупава́тая скупава́тае скупава́тыя
Р. скупава́тага скупава́тай
скупава́тае
скупава́тага скупава́тых
Д. скупава́таму скупава́тай скупава́таму скупава́тым
В. скупава́ты (неадуш.)
скупава́тага (адуш.)
скупава́тую скупава́тае скупава́тыя (неадуш.)
скупава́тых (адуш.)
Т. скупава́тым скупава́тай
скупава́таю
скупава́тым скупава́тымі
М. скупава́тым скупава́тай скупава́тым скупава́тых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скупава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі скупы. Як і ўсякі руплівы і дбайны гаспадар, .. [Жданковіч] быў у душы скупаваты, хоць сарамліва і хаваў гэтую сваю якасць. Шамякін. Але Сцяпан скупаваты на словы і толькі пазірае ва ўпор на.. [Лёньку] адным вокам. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупава́ты sprsam, knckerig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скупава́та,

1. Прысл. да скупаваты.

2. безас. у знач. вык. Пра няхватку чаго‑н. Дзядзька Марцін сказаў аднойчы Андрэю: — Сёлета з сенам у нас, браце, скупавата. Прыйдзецца цялушачку прадаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смагу́ла ‘працавіты, але скупаваты чалавек’ (мядз., Нар. словатв.). Да смага, смагнуць з суф. ‑ул‑(а), аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівы ’сарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)