скрэ́бень

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скрэ́бень скрэ́бені
Р. скрэ́беня скрэ́беняў
Д. скрэ́беню скрэ́беням
В. скрэ́беня скрэ́беняў
Т. скрэ́бенем скрэ́бенямі
М. скрэ́бені скрэ́бенях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скрэ́бень, -бня м., зоол. скре́бень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрэ́бень, ‑я, м.

Чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку пазваночных жывёлін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скре́бень

1. зоол. скрэ́бень, -ня м.;

2. см. скре́бница.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАКРАКАНТАРЫ́НХІ (ад макра... + грэч. akantha калючка + rhynhos хабаток),

род гельмінтаў сям. алігакантарынхід кл. скрэбняў. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі найб. вядомы скрэбень-гігант (M. hirudinaceus), які паразітуе ў тонкім кішэчніку дзікіх і свойскіх свіней (асн. гаспадары). Узбуджальнік макракантарынхозу.

Даўж. самцоў скрэбня-гіганта да 15 см, самак да 70 см. Цела верацёнападобнае або пляскатае з бакоў. Хабаток яйцападобны або круглаваты са спіральнымі радамі кручкоў. Раздзельнаполыя. Яйцы авальныя з трохслаёвай абалонкай. Развіваецца з удзелам пра межкавых гаспадароў — бронзавак, жукоў-насарогаў, майскіх хрушчоў і інш.

т. 9, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)