скру́чванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. скру́чванне
Р. скру́чвання
Д. скру́чванню
В. скру́чванне
Т. скру́чваннем
М. скру́чванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скру́чванне ср.

1. свива́ние, скру́чивание;

2. ска́тывание, ска́тка ж., свёртывание; скру́чивание;

3. сви́нчивание, отви́нчивание;

4. сма́тывание;

5. свёртывание;

6. скру́чивание;

1-6 см. скру́чваць 1-6

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. скручваць — скруціць (у 1, 2 і 4 знач.) і скручвацца — скруціцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скру́чванне н.

1. (напр. нітак і г. д.) (Zusámmen)dréhen n -s;

2. (звязванне) Zusámmenbinden n -s;

3. (у рулон, трубку) Zusámmenrollen n -s;

4. (змацаванне шрубам, вінтом) Zusámmenschrauben n -s;

5. (адкручванне) Ábschrauben n, Lósschrauben n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скруці́ць, скручу́, скру́ціш, скру́ціць; скру́чаны; зак.

1. гл. круціць.

2. што. Навіць на што-н.

С. дрот.

С. вуду.

3. перан., каго (што). Перамагчы, скарыць, узяць верх над кім-н.

С. ворага.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго (што). Адолець, авалодаць (пра хваробу).

Дзядулю скруціў раматус.

На тым тыдні так скруціла (безас.), што не магла павярнуцца.

5. перан., што. Не вярнуць доўг, не аддаць належнае; не выканаць абяцанага.

С. пазычаныя грошы.

Узяла кош і скруціла, не вярнула.

С. вяселле.

6. што. Зняць што-н., круцячы.

С. гайку.

7. што. Доўга або неасцярожна круцячы, прывесці ў непрыгоднасць.

Так можна кран с.

8. перан., што. Сапсаваць (жыццё, лёс і пад.) каму-н.

Ты мне жыццё скруціў.

|| незак. скру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скру́чванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скру́чивание скру́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сви́нчивание

1. сашрубо́ўванне, -ння ср.;

2. скру́чванне, -ння ср., адкру́чванне, -ння ср.;

3. скру́чванне, -ння ср.; см. сви́нчивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ХОНДРАПРАТЭІ́ДЫ (ад грэч. chondros храсток + пратэіды), хондрамукапратэіды, хондрамукоіды,

бялкі (протэагліканы, мукапратэіды), што ўваходзяць у састаў асн. рэчыва розных відаў злучальнай тканкі. У злучальнай тканцы ўтвараюць буйныя агрэгаты. Найб. колькасць Х. у храстковай тканцы, дзе яны выпрацоўваюцца храстковымі клеткамі. У залежнасці ад утрымання Х. адрозніваюць гіялінавую, эластычную і калагенавалакністую храстковую тканку. Х. вызначаюць біямех. ўласцівасці злучальнай тканкі (трываласць на выгіб, скручванне, расцяжэнне), удзельнічаюць у працэсах рэгенерацыі і інш.

Т.​М.​Семяненя, А.​Р.​Давыдоўскі.

т. 17, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

извива́ние выгіна́нне, -ння ср., закру́чванне, -ння ср., скру́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Drósselung f -, -en глушэ́нне, абмежава́нне, скру́чванне, скарачэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)