скрана́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скрана́юся скрана́емся
2-я ас. скрана́ешся скрана́ецеся
3-я ас. скрана́ецца скрана́юцца
Прошлы час
м. скрана́ўся скрана́ліся
ж. скрана́лася
н. скрана́лася
Загадны лад
2-я ас. скрана́йся скрана́йцеся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скрана́цца несов., возвр., страд. сдвига́ться; смеща́ться; стра́гиваться; см. скрану́цца, скрана́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скрануцца.

2. Зал. да скранаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Зрушыцца з месца.

Цягнік скрануўся з месца.

|| незак. скрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. скрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрана́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць мяняць сваё месцазнаходжанне, скранацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Рухацца, скранацца з месца.

Машына кратаецца з месца.

2. Варушыцца.

У траве нешта кратаецца.

|| зак. пакра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́гиваться возвр., страд. скрана́цца; см. стро́нуться, стра́гивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смеща́ться

1. зру́швацца, ссо́ўвацца, скрана́цца; перамяшча́цца;

2. перен. зру́швацца;

3. страд. зру́швацца, ссо́ўвацца, скрана́цца; перамяшча́цца; зніма́цца; см. смеща́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрана́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скранаць — скрануць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. скранацца — скрануцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выру́шваць

‘рухаючы, скранаць з месца, перамяшчаць каго-небудзь, што-небудзь; скранацца з месца; рушыць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выру́шваю выру́шваем
2-я ас. выру́шваеш выру́шваеце
3-я ас. выру́швае выру́шваюць
Прошлы час
м. выру́шваў выру́швалі
ж. выру́швала
н. выру́швала
Загадны лад
2-я ас. выру́швай выру́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выру́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)