Скра́йчык, скраёк ‘гарбушка, першы або апошні кусок хлеба ад бохана’ (Вешт., Сл. Брэс.), скра́йка ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да край з суф. ‑чык, ‑ок, ‑к. Параўн. акрайчык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скра́вак ‘акравак, беражок’ (Ласт.), ‘абрэзак’ (віл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ‘скосак’ (Мат. Гом.), ‘малы кусочак хлеба’ (навагр., Нар. сл.). Параўн. польск. skrawek ‘тс’, якое ад skraw ‘асколак, трэска’ < skrawać (Варш. сл.). Слова чаргаваннем галосных звязана з кро́іць, кро́ю (гл.), аналагічна да польск. stawać : stojać, napować : napajać і г. д. (Брукнер, 268), што можа сведчыць пра запазычанне. Аднак значэнне ‘малы кавалачак хлеба’ збліжае слова з акрае́ц, акра́йчык ‘тс’, скра́йка ‘тс’. Гл. скрайчык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)