склі́каны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. склі́каны склі́каная склі́канае склі́каныя
Р. склі́канага склі́канай
склі́канае
склі́канага склі́каных
Д. склі́канаму склі́канай склі́канаму склі́каным
В. склі́каны (неадуш.)
склі́канага (адуш.)
склі́каную склі́канае склі́каныя (неадуш.)
склі́каных (адуш.)
Т. склі́каным склі́канай
склі́канаю
склі́каным склі́канымі
М. склі́каным склі́канай склі́каным склі́каных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

склі́каны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. склі́каны склі́каная склі́канае склі́каныя
Р. склі́канага склі́канай
склі́канае
склі́канага склі́каных
Д. склі́канаму склі́канай склі́канаму склі́каным
В. склі́каны (неадуш.)
склі́канага (адуш.)
склі́каную склі́канае склі́каныя (неадуш.)
склі́каных (адуш.)
Т. склі́каным склі́канай
склі́канаю
склі́каным склі́канымі
М. склі́каным склі́канай склі́каным склі́каных

Кароткая форма: склі́кана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

склі́каны

1. со́званный; скли́канный;

2. со́званный;

1, 2 см. склі́каць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склі́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад склі́каць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́званный склі́каны, сазва́ны; запро́шаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзвыча́йны, -ая, -ае.

1. Выключны па якіх-н. якасцях.

Гэта быў н. талент.

2. Незвычайны, які вылучаецца адметнымі рысамі.

Надзвычайныя падзеі.

3. Крайні, выключны.

Надзвычайныя меры пакарання.

4. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы.

Н. з’езд.

|| наз. надзвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склі́каць, склі́чу, склі́чаш, склі́ча; склі́ч; склі́каны; зак.

1. каго (што). Паклікаўшы, запрасіўшы, сабраць у адным месцы (многіх).

С. сяброў у госці.

2. каго-што. Сабраць удзельнікаў (сходу, нарады, калегіяльнага органа і пад.) для работы.

С. сесію.

|| незак. скліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. скліка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.

Разм.

1. Зак. да рахавацца.

2. перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н. Самая справа, па якой скліканы гэты сход, усім вядома: трэба нешта зрабіць з панам Скірмунтам, трэба так ці іначай парахавацца з ім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінклі́т

(гр. synkletos = скліканы)

1) сход вышэйшых саноўнікаў у Стараж. Грэцыі;

2) група духоўных асоб, духавенства;

3) перан. сход, сукупнасць якіх-н. асоб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЛЬФА́РА (Alfaro) Элой

(1842 — студз. 1912),

дзярж. і паліт. дзеяч Эквадора. Лідэр Ліберальна-радыкальнай партыі. Генерал. У 1895 абвешчаны Нар. асамблеяй вярх. правіцелем краіны. У 1897—1901, 1906—11 прэзідэнт Эквадора. У 1906 урад Альфары прыняў канстытуцыю, якая замацавала дэмакр. свабоды. У 1909 пры падтрымцы Альфары скліканы 1-ы кангрэс працоўных Эквадора. Забіты ў г. Кіта.

т. 1, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)