склі́каць, склі́чу, склі́чаш, склі́ча; склі́ч; склі́каны; зак.

1. каго (што). Паклікаўшы, запрасіўшы, сабраць у адным месцы (многіх).

С. сяброў у госці.

2. каго-што. Сабраць удзельнікаў (сходу, нарады, калегіяльнага органа і пад.) для работы.

С. сесію.

|| незак. скліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. скліка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)