ска́ўт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ска́ўт ска́ўты
Р. ска́ўта ска́ўтаў
Д. ска́ўту ска́ўтам
В. ска́ўта ска́ўтаў
Т. ска́ўтам ска́ўтамі
М. ска́ўце ска́ўтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скаўт м. ска́ут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаўт, ‑а, М скаўце, м.

У буржуазных краінах — член дзіцячай або юнацкай арганізацыі ваенна-палітычнага характару.

[Ад англ. scout — разведчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаўт

(англ. scout = літар. разведчык)

член скаўцкай арганізацыі (гл. скаўтызм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ска́ут скаўт, род. ска́ўта м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

байска́ўт, ‑а, м.

Тое, што і скаўт.

[Англ. boy-scout.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skaut

м. скаўт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Brownie​2 [ˈbraʊni] n. дзяўчы́нка-скаўт мало́дшага ўзро́сту (7–11 гадоў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Boy Scout

скаўт -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СКА́ЎТЫЗМ (ад англ. scout разведчык),

сістэма арганізаванага пазашкольнага выхавання моладзі 7—21-гадовага ўзросту, якая ўключае развіццё іх грамадскай дзейнасці і фіз. падрыхтоўку. Першыя скаўцкія арг-цыі ўзніклі ў 1907 у Вялікабрытаніі (засн. Р.​Бадэн-Поўэл), пазней пашырыліся ў Францыі, Германіі. Італіі, ЗША і інш. краінах. Яны падзяляюцца на байскаўцкія (хлопчыкі) і гёрлскаўцкія (дзяўчынкі). У 1920 засн. Сусветная арг-цыя скаўцкага руху (World Organization of the Scont Movement, Жэнева), у пач. 1990-x г. у яе ўваходзіла больш за 16 млн. чл. з больш як 160 краін. У Рас. імперыі скаўцкія атрады ствараліся з 1909. У 1914 засн. т-ва «Рускі скаўт». Пасля 1917 скаўцкія арг-цыі забаронены, з пач. 1990-х г. пачалі аднаўляцца. На Беларусі дзейнічаюць дзіцячая грамадская арг-цыя «Бел. рэсп. скаўцкая асацыяцыя» (з 1991), рэсп. грамадская арг-цыя «Аб’яднанне бел. скаўтаў» (з 1992), грамадскае аб’яднанне «Беларускі скаўцкі рух» (з 1997). У 2001 у іх уваходзіла больш за 360 членаў.

т. 14, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)