Сардэчныя скарачэнні 1/491

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

скарачэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скарачэ́нне скарачэ́нні
Р. скарачэ́ння скарачэ́нняў
Д. скарачэ́нню скарачэ́нням
В. скарачэ́нне скарачэ́нні
Т. скарачэ́ннем скарачэ́ннямі
М. скарачэ́нні скарачэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

му́скульны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мускулаў. Мускульная тканка. Мускульныя скарачэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарачэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. скараціцца, скараціць.

2. Скарочанае абазначэнне, назва каго-, чаго-н.

Умоўныя скарачэнні.

3. Пропуск у якім-н. тэксце.

Раман друкуецца са скарачэннямі.

4. Звальненне з работы (разм.).

С. штату.

5. У словаўтварэнні: усячэнне слова, а таксама частка слова ці цэлае слова, утвораныя шляхам такога ўсячэння.

Слоўнік скарачэнняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

propose [prəˈpəʊz] v.

1. прапанава́ць, уно́сіць прапано́ву;

the proposed budget cuts прапанава́ныя скарачэ́нні бюджэ́ту

2. збіра́цца, наме́рвацца; меркава́ць

3. (to) рабі́ць прапано́ву (пра шлюб)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скарачэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скарачаць — скараціць і скарачацца — скараціцца; стан паводле дзеясл. скарачацца — скараціцца (у 3 знач.).

2. Скарочанае абазначэнне, назва каго‑, чаго‑н. Умоўныя скарачэнні.

3. Пропуск у якім‑н. тэксце; купюра ​1. Пераклад артыкула са скарачэннямі.

4. Разм. Звальненне з работы. Скарачэнне супрацоўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акты́н

(гр. aktis, -inos = прамень)

бялок мышачнай тканкі, які разам з міязінам удзельнічае ў скарачэнні мышцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цік1

(фр. tic)

міжвольныя скарачэнні мышцаў твару, шыі і рук як вынік захворванняў нервовай сістэмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БА́НЗАРЭ БЕ́РАГ (Banzare Coast),

частка ўзбярэжжа Уілкса Зямлі (Усх. Антарктыда), паміж 122° і 130° усх. даўгаты. Ледавіковы схіл з рэдкімі выхадамі скальных пародаў. Антарктычныя аазісы Бангера і Грырсана. Вывадныя ледавікі (у сярэдняй частцы шэльфавы ледавік Ваейкава). Вял. колькасць айсбергаў. Адкрыты ў 1931 Брытанска-аўстрала-новазеландскай антарктычнай даследчай экспедыцыяй, у гонар якой (у скарачэнні) названы.

т. 2, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПАТРЫ́ДЫ (ад грэч. apatris пазбаўлены бацькаўшчыны),

асобы, якія не маюць грамадзянства ніводнай краіны. Іх прававое становішча ў асноўным рэгулюецца нац. законамі дзяржаў і міжнар. пагадненнямі (канвенцыі аб статусе апатрыдаў 1954, аб скарачэнні безграмадзянства 1961 і інш.), якія прадугледжваюць устанаўленне для апатрыдаў статуса іншаземцаў і льготных умоў для набыцця імі грамадзянства краіны, дзе яны жывуць.

т. 1, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)