Скарако́л ‘дзве ніткі, скручаныя ў адну’ (Жд. 2). Казлова (Этимология–1982, 51) параўноўвае з балг. крачо́л ‘калашына’, дыял. краке́л ‘крук, кручок’, макед. кракел ‘крук’, в.-луж. kročel ‘крок’, на падставе якіх узнаўляецца прасл. *(s)korkъlъ/*(s)korčьlъ, дэрываты прасл. *(s)korkъ, што з семантычнага боку недастаткова абгрунтавана. Параўн. карачкі і карачун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старако́л ‘частка дрэнна ссучанай ніткі, якая ідзе ў сукараткі’, старако́ліцца ‘скручвацца (пра нітку)’ (Шат.). Другую частку слова можна параўнаць з рус. дыял. колы́га ‘вузел на нітцы, на вяроўцы’. Марфалагічная структура слова няясная; не выключана, што слова адпавядае наз. скаракол (гл.), дэфармаванаму ў выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)