скалыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. Зварухнуцца, захістацца.
Паверхня вады скалыхнулася.
Калыска скалыхнулася (гайданулася з боку ў бок).
2. перан. Узрушыцца, захвалявацца, прыйсці ў рух.
Бач, ад песні яго скалыхнуўся народ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скалыхну́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
скалыхну́ся |
скалыхнё́мся |
| 2-я ас. |
скалыхне́шся |
скалыхняце́ся |
| 3-я ас. |
скалыхне́цца |
скалыхну́цца |
| Прошлы час |
| м. |
скалыхну́ўся |
скалыхну́ліся |
| ж. |
скалыхну́лася |
| н. |
скалыхну́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
скалыхні́ся |
скалыхні́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
скалыхну́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
скалыхну́цца сов.
1. прям., перен. всколыхну́ться;
паве́рхня вады́ ~ну́лася — пове́рхность воды́ всколыхну́лась;
наро́д ~ну́ўся ад ра́дасці — наро́д всколыхну́лся от ра́дости;
2. покачну́ться, качну́ться;
дрэ́ва ~ну́лася — де́рево качну́лось;
калы́ска ~ну́лася — колыбе́ль качну́лась
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Зварухнуцца, зрушыцца, захістацца. Рыбакову здалося, што фіранка скалыхнулася і замерла. Асіпенка. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца. Колас. Вяночкі патанулі ў хвалях сініх, Толькі пацеркі-кружочкі Скалыхнуліся на плыні. Трус. Пачынаецца трэці акт. Скалыхнецца заслона І павольна ўгару папаўзе. Глебка. // Гайдануцца з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуцца. Дрэва скалыхнулася. Калыска скалыхнулася.
2. перан. Захвалявацца, узрушыцца. Бач, ад песні маёй скалыхнуўся ўвесь свет, Сонны край я ўраз разбудзіў... Чарот. Сэрца беднае заб’ецца, І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Усё, што згінула даўно. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
всколыхну́ться ускалыхну́цца, скалыхну́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
колыхну́ться сов., однокр. калыхну́цца, скалыхну́цца, гайдану́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плю́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Упасці з шумам у ваду або іншую вадкасць; шлёпнуцца. Салдат спатыкнуўся ды плюхнуўся ў брудную лужыну. Якімовіч. Потым штосьці цяжкае плюхнулася ў ваду, і ўсё сціхла... Ваданосаў. // Грузна сесці на што‑н. — Паехалі! — крыкнуў генерал і плюхнуўся на сядзенне. Асіпенка. Яраш плюхнуўся, аж застагналі спружыны, у тое крэсла, дзе толькі што сядзеў Кірыла. Шамякін.
2. Скалыхнуцца з пляскам (пра ваду і інш. вадкасці) ад удару і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зварухну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Зрабіць рух целам; варухнуцца, паварушыцца. Зося гэтак задрыжала ад страху, што нават дзіця на руках зварухнулася і заплакала. Чарот. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Зрабіць хуткі, нязначны рух; таргануцца, дрыгнуць (пра часткі цела). Кусцістыя бровы старога зварухнуліся. Даніленка. Ніводзін мускул на твары Лабановіча не зварухнуўся. Колас. // Прыйсці ў лёгкі рух; скалыхнуцца. Досвітак ціхі ў барах, Не зварухнуцца галінкі. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
качну́ться
1. калыхну́цца, скалыхну́цца, гайдану́цца; гушкану́цца;
2. хістану́цца, хісну́цца, калыхну́цца, скалыўну́цца;
3. вагану́цца, зыбану́цца, зы́бнуцца; см. качну́ть 1—3, кача́тьI 1—3.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
колебну́ться
1. калыхну́цца, скалыхну́цца, гайдану́цца, варухну́цца, зварухну́цца, крану́цца;
2. хісну́цца, хістану́цца, калыўну́цца, скалыўну́цца, кіўну́цца, крану́цца, варухну́цца, зварухну́цца;
3. вагану́цца, зыбану́цца, зыбну́цца; см. колеба́ться 1—3.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)