скалану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Задрыжаць, затрэсціся; страсянуцца, здрыгануцца.

Бярозка ад удару скаланулася.

2. Уздрыгнуць.

С. ад холаду.

3. перан. Моцна захвалявацца.

Сэрца маё скаланулася ад непрыемнай весткі.

|| незак. скалана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалану́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скалану́ся скаланё́мся
2-я ас. скалане́шся скаланяце́ся
3-я ас. скалане́цца скалану́цца
Прошлы час
м. скалану́ўся скалану́ліся
ж. скалану́лася
н. скалану́лася
Загадны лад
2-я ас. скалані́ся скалані́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час скалану́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скалану́цца сов. и однокр.

1. вздро́гнуть, содрогну́ться;

ад уда́ру дрэ́ва ~ну́лася — от уда́ра де́рево вздро́гнуло;

2. (о судорожном движении) вздро́гнуть, передёрнуться; содрогну́ться;

3. (о жидкости) взболтну́ться;

4. перен. си́льно взволнова́ться; потрясти́сь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Задрыжаць, затрэсціся; страсянуцца, здрыгануцца. Калі [Труцікаў] садзіўся на выгнуты камель, бярозка яшчэ больш скаланулася, і лістоў апала ўжо многа. Кулакоўскі. І машына коціць па.. [дарозе] мякка, бясшумна, не скаланецца, не кінецца ўбок, не зарыпіць. Лынькоў. Будынкі зноў скалануліся, захісталіся ад блізкіх выбухаў. Быкаў. Зямля скаланулася. Гэта Таня ўзарвала шнурам міну. Новікаў. // перан. Ускалыхнуцца, ажывіцца. [Максім:] — Скаланулася сонная каламуць мужыцкіх дум. Машара.

2. Міжволі зрабіць рэзкі, сутаргавы рух; уздрыгнуць. Хацеў распранацца [Міця], але, убачыўшы ля печы белую постаць, скалануўся. Навуменка. [Грыша] ўспомніў, як плёхаўся па гразі, і аж скалануўся ўвесь. Пальчэўскі. Мокры да касцей Сымон, выйшаўшы з цёплага памяшкання, скалануўся, агорнуты халодным паветрам. Чарнышэвіч. // Моцна захвалявацца, затрапятаць. У Ксавэра Блецькі скаланулася душа: як усё павярнулася на свеце. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалану́цца erzttern vi (s), zu zttern nfangen*, ins Zttern gerten*; erbben vi (s); zusmmenzucken vi (ад жаху)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тряхну́ться страсяну́цца, скалану́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сотрясти́сь здрыгану́цца, страсяну́цца, скалану́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцепану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Раптам здрыгануцца, скалануцца.

С. ад холаду.

|| незак. сце́пацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задрыжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жы́це, -жа́ць; -жы́; зак.

1. Здрыгануцца, скалануцца.

Задрыжалі шыбы ў вокнах.

2. Затрэсціся (ад хвалявання).

З. ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

передёрнуться скрыві́цца, перасмыкну́цца, ску́рчыцца, скалану́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)