Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скавыта́ць, ‑вычу, ‑вычаш, ‑выча; незак.
1. Жаласна павіскваць, ціха выць (пра сабаку і пад.). Сабака перастае брахаць і толькі скавыча, круцячыся каля гаспадара.Колас.Мокрае, худое і нейкае нязграбнае, .. [шчаня] ціха і жаласна скавытала, скасавурыўшы на Саньку чорныя вочы.Ваданосаў.// Утвараць гукі, падобныя да выцця. На дварэ за вугламі па-воўчы скавытаў халодны сіверны вецер.Нікановіч.І як цягнуў вагоны паравоз — жаласліва так скавыталі буксы, бы спявалі аб нядолі — прастоях, недагрузах.Шынклер.Завіруха не сціхала, вецер выў, скавытаў.Гроднеў.//Разм.зневаж. Непрыемна, жаласна, разгублена плакаць, гаварыць, утвараючы гукі, падобныя да выцця (пра чалавека). — Слюнцяй, не скавычы! Не можаш памагчы. Дык лепей памаўчы!Крапіва.Пан махнуў у поле. А прэлат пад храмам.. скавытаў ад страху.Бажко.
2.перан.Разм.зневаж. Ныць, назаляць, скардзіцца. — Галачка, адчыніце, малю вас, — скавытаў.. [Блажэвіч] з драматычнай інтанацыяй у голасе.Рамановіч.— І як вам не сорамна! — скавытаў пасажыр з газіка, бегаючы навокал.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скавыта́ць
1. kréischen vi; wínseln vi (пра сабаку);
2.груб., пагард. flénnen vi, jámmern vi (пра людзей)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)