се́тэр, ‑а, м.

Паляўнічы даўгашэрсны сабака; парода такіх сабак.

[Англ. setter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сетэр ірландскі (парода сабак) 3/185

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сетэр шатландскі (парода сабак) 3/185

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сетэр англійскі (парода сабак) 3/185; 9/584—585 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Stter m -s, - се́тэр (парода сабак)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Курч1 ’карчага’ (З нар. сл.). Да курчыцца (гл.).

Курч2 ’сабака з пароды хартоў, сетэр’ (Гарб.). Запазычанне з польск. kurcz ’тс’ (Слаўскі, 3, 394–395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЫ́ЖЛЫ,

група парод паляўнічых сабак. Паходзяць ад стараж. сабак Зах. і Паўд. Еўропы. Пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваюцца для палявання на балотную, стэпавую і палявую дзічыну, радзей на звера. Выжлаў падзяляюць на астраўных англ. (пойнтэр і сетэры — англ., ірландскі і шатландскі, або гардон) і кантынентальных (ням. каратка-, даўга- і цвердашэрсная выжла, чэшскі фаўсек, венгерская і вял. мюнстэрлендэрская выжла і інш.).

Мускулістыя і зграбныя сабакі, выш. ў карку 53—67 см, характэрны алюр — галоп.

Для кантынентальных парод найб. уласціва гнаць дзічыну па крывавым следзе ўголас. Масць разнастайная, у залежнасці ад пароды. Астраўных выжлаў трымаюць як дэкар.-пакаёвых.

Выжлы: 1 — ірландскі сетэр; 2 — пойнтэр.

т. 4, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)